Пату́ль, пату́ле ’дасюль’, ’да таго часу’ (Мал., ТСБМ, Мядзв., Нас., Шат.). Рус. потуль, потуля, потуле, славац. poťul, poťul. Да прасл. po‑ (> па‑) і toli/tolě, якое ў бел. і інш. слав. мовах змяніла карэннае ‑о‑ на ‑и‑ пад уплывам сіноніма tudy (як покуль пад уплывам вакалізму сіноніма kudy) (ESSJ SG, 2, 578). Сюды ж: патуль‑таго ў выразе патуль‑таго і быў = рус. и был таков (Анім., дад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)