◎ Панаро́ўка ’звычай’ (Касп., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.), ’дрэнная звычка’ (Юрч.). Конфіскнае ўтварэнне (па‑ + ‑ка) ад нораў.
◎ *Панасно́й, поносный ’аб вазе або аб’ёме, які можа перанесці адзін (або два) чалавекі’ (Клім.), поносния тэрныця ’пераносная ільнамялка’ (Выг.). Дэрыват з суф. ‑н‑ ад па- несці < несці (гл.).
Пана́трыць ’узяць за правіла рабіць што-н. дрэннае (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк.), ’прызвычаіцца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. У якасці параўнаўчага матэрыялу можна прывесці толькі польск. дыял. ponatrzać ’паўтараць у гневе адно і тое ж’. Прымаючы пад увагу семантыку чэш. dotěrný ’надакучлівы, назойлівы’, якое з’яўляецца вытворным ад terti (церці) (Махэк₂, 658 і наст.), відаць, бел. і польск. словы магчыма звязаць з гэтым коранем.
◎ Па́наўка ’палонка’ (Юрч., СЭС–1, 36), напеўна (Гарэц., Др.-Падб.), паніўка (Нар. сл., Мат. Гом.), панаўка, пану́ўка, пашыўка, паняўка (Бяльк.) ’тс’. Рус. смал. панавка, панавка, пановка, зах.-бран. панаўка, арл. пакоўка ’тс’. Метафарычны перанос ад панва (гл.).
◎ Па́нах у кантэксце: «Акыш, каб вы падохлі! Як запарашу, то папаху вашага тут ні будзя, акыш!» (Сл. бел. нар. фраз., 153, стаўбц.), ηαπάχτ ’пах’ (З нар. сл., карэл.). Няясна. Магчыма, з пах, расшыранага пад уплывам нюхаць.
Панацэ́я ’у алхімікаў — лякарства нібыта ад усіх хвароб; уяўны сродак, які можа дапамагчы ва ўсіх выпадках жыцця’ (ТСБМ). Праз рус. панаце́я (польск. panaceum < лац. panaceum) з грэч. πανακεια ’сродак, які ўсё лечыць’ ад імя багіні Πανακεια (ССРЛЯ, 9, 98).
*Паначо́та, поночо́та ’цемра, цемната’ (Клім.). Калі лічыць па словаўтварэнню, то гэта аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ота (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89) ад *паначыць (параўн. укр. поно́чіти ’цямнець вечарам’) і далей да ноч.
Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).
◎ Пандра́к ’лічынка майскага жука’ (Сцяшк. Сл.), пандракі ’лічынкі хрушча, шашаль’ (Сл. ПЗБ). З польск. pędrak ’лічынка’.
◎ Пане́бнік ’перакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус. по‑ нёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш. літ. podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.