Палонка ’незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, мора і г. д.’ (ТСБМ). Ад полы з суф. ‑онка (параўн. адносна словаўтварэння Сцяцко, Афікс. наз., 103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)