Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Накалпа́к ’вузлом на патыліцы (пра манеру завязваць хустку)’ (Сцяшк. Сл., маладз., Янк. Мат.), нъкалпык ’тс’ (міёр., Нар. сл.), накалпа́к ’абы-як (завязваць хустку)’ (Жд. 2). Да каўпак ’высокая шапка’ (гл.), захаванне л пасля галоснага сведчыць аб параўнальна новым запазычанні з цюрк. (крым.- тат.?) kalpak ’шапка’.

Накалтані́ць ’убіць, удзяўбці’: трэба яму добра накалтаніць у голаду. Запіс Грынавяцкене, якая лічыць слова балтызмам, суадносным з літ. į‑kálti ’тс’ (Lietuvių kalbotyros klausimai, XXII, 188); хутчэй мясцовае ўтварэнне на базе літ. kalti ’тс’.

На́кальны ’упарты, свавольнік, разбэшчаны, дураслівы, непаслухмяны (пераважна пра дзяцей падросткаў)’ (бялын., Янк. 3.). З *на‑коль‑ны, да кол, г. зн. ’варты, каб пасадзіць яго на кол’, параўн. накольнік (гл.).

◎ *Нака́мкаваць, нака́мкуваты ’скардзіцца на хваробу, боль’ (Клімч.). Да ка́мкаты ’квакаць (пра лягушку); скардзіцца, ныць’, хутчэй за ўсё гукапераймальнае.

Накане́чнікі ’дзве дошкі, якія прымацоўваюцца па краях страхі і сходзяцца ўверсе, утвараючы канёк’ (расон., Шатал.). Як відаць з тлумачэння, да канёк ’вільчык’, аднак фанетычная форма сведчыць аб магчымым збліжэнні з канец.

Наканована, наканава́на ’суджана, прадвызначана’ (бялын., Янк. 3.; Гарэц., барыс., Шн. 2), параўн.: калі памру, значыць, гэто так накановано (Дэмб.). Да кон, канаваць ’вызначаць лёс’, што звязана з уяўленнем пра вызначэнне лёсу чалавека ў самым пачатку яго жыцця, параўн. у Насовіча: Кому бог якую смерць конуець, наконуець, так і ўміраець кажен (Нас., 244).

Накану́ні ’напярэдадні’ (ТС). Запазычана з рус., ц.-слав. накануне ’тс’, дзе ад канун ’богаслужэнне напярэдадні свята’, гл. Фасмер, 3, 38. Не выключана і самастойнае ўтварэнне ад ц.-слав. канун ’пярэдадзень’, пра што можа сведчыць заканчэнне слова.

На́капась ’напасць’ (круп., Сл. ПЗБ). Відаць, да ка́пасць ’зло, непрыемнасць’, на ка́пась ’на зло’, гл. ка́пасны.

Накапса́ць ’наштурхаць’ (Янк. 2). Да капса́ць (гл.).

*Накапу́зіцца, накапу́зытыся ’мець выгляд хваравітага чалавека з пахіленай набок галавой’ (драг., Нар. словатв.). Відаць, ад капу́за ’вялікая шапка’ (гл.).