Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.

Мы́шкі ’хвароба ў каня’ (смарг., ігн., Сл. ПЗБ), ’запаленне залоз’ (лепел., КЭС), мышкі хапілі ’хвароба статку, колікі’ (КЭС, лаг.). Укр. мишка ’міжвольнае паторгванне мышцы’, рус. мышка ’пухліна, запаленне падсківічнай залозы’, ’пухліна ў пахах жывёл’, калуж. ’колікі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мышка ’мышца’ошш (гл.).

Мышля́й ’цямлівы, разумны’ (Бяльк.). Да мысліць (гл.). Аб суфіксе ‑яй гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145.

Мышля́к, мышлёк ’саломенны матрац’ (стол., лін., Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, роднаснае да мяшок (гл.).

Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.

Мы́шца ’мускул’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мышца (Крукоўскі, Уплыў, 72), у якой са ст.-рус. мышьца < ст.-слав. мышьца. Да мыш (Фасмер, 3, 27).

Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкі ’суставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

*Мы́шчыкалатка, мышчыкълътка ’костачка (чучалак) у пальцы’ (гарадоў, Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі мышчалка і шчыкалатка (гл.).

Мышэка (дзіц.) ’мыш і іншы невялікі касматы звярок’ (Нас.). Да мыш (гл.). Параўн. таксама машэка, мысека©.

Мыш’я́к ’хімічны элемент Arsenicum’, мышша́к ’тс’ (Нас.), мыша́к (Бяльк.). З рус. мышьяк, якое першапачаткова абазначала ’мышыны яд’. Параўн. мыша́к1 ’мышыны гарошак’.