Мы́шак ’мышасты конь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, паланізм. Параўн. польск. myszak ’назва вала’. Бел. лексема названа паводле шэрага колеру каня.
◎ Мыша́к 1 ’плотавы гарошак, Vida sepium L.’ (маг., Кіс.), ветк. ’мышыны гарошак, Vida сгасса L.’ (Мат. Гом.), віц. мыш’як ’гарошак, што расце ў жыце’ (Бел. хр. дыял.). У выніку намінацыі з мышыны гарошак, параўн. паст. мышыны гарошак ’тс’ (Сл. ПЗБ), міёр. мышынъи гарошък ’тс’ (Жыв. сл., Бяльк.). Да мыш (гл.). У выніку кантамінацыі назваў мышыны гарошак і ляд ’тс’ утварылася бяроз. мышы ляд ’тс’ (Нар. лекс.). Ляд узыходзіць да ляда, параўн. рус. лядвенец, лядник, польск. lędźwiec, славац. ľadnlk, Vadnica < прасл. lędbribcb.
◎ Мыша́к 2 ’неядомы грыб’ (мсцісл., З нар. сл.; касцюк., Жыв. сл.); мышам, мышшакі, мышичча — агульная назва неядомых грыбоў (Юрч., Анік., Нас., Бяльк.). Утварылася ў выніку намінацыі словазлучэння мышыны(я) грыб(ы) ’тс’ (кругл., Жыв. сл.; бялын., Нар. сл.). Параўн. таксама мышшак, мышам ’мышыныя фекаліі’ (Нас., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)