Мыш ’грызун Apodemus agrarius’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ), драг. мэш ’тс’ (КЭС), муш (ТС), мы́ша ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), мы́шына ’тс’ (мсцісл., міёр., бялын., З нар. сл. і Янк. Мат.; Яруш., Бяльк.), петрык. муш ’пацук’ (ЛАПП), мыша́к ’мыш’ (Нар. Гом.). Укр. миш, миша, рус. мышь, польск. mysz, палаб. mois, каш. mëš, н.-, в.-луж., чэш., славац. myš, славен. mìš, серб.-харв. ми̏ш, макед., балг. мишка ’мыш’, макед. миш ’глухі’, ст.-слав. мышь. Прасл. myšь. Да і.-е. *mūs ’мыш’ (ст.-інд. mū́ṣ‑, новаперс. mūš, лац. mūs, ст.-грэч. μῡς, алб. , ст.-в.-ням. mûs, арм. mun), якое да *meu‑s‑ ’красці’, параўн. ст.-інд. muṣṇā́ti, moṣati крадзе’, moṣa ’злодзей’ (Міклашыч, 208; Траўтман, 191; Покарны, 743 і 753; Мее, 262; Фасмер, 3, 27; Скок, 2, 433; Бязлай, 2, 185). Трубачоў (ZfSl, 3, 1958, 676) мяркуе, што *mūs‑ — адна з табуістычных назваў жывёл — «шэрая», роднаснае да муха, мох (гл.). Тапароў (СБЯ, 1977, 77) сцвярджае, што фракійск. *mũs ’мыш’ легла ў аснову μοῦσ‑ > Μοῦθαι ’Музы’. Сюды ж мышае́ддзя ’рэшткі ад рэчаў, недаедзеныя мышамі’ (Грыг.), мыша́сты, муша́сты, мыша́ты, мышы́ны ’шэры, цёмна-шэры’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл; КЭС, лаг.), ’шэры конь з чорнай паласой на спіне’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)