Мышкава́ць, мушкава́ць, мушкова́ць ’вынюхваць (пра жывёлу)’, ’шукаць, выведваць, выпытваць’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.), ’(пра ліса) лавіць мышэй’ (ТСБМ), ’вышукваць і лавіць мышэй’ (ТС), ’шукаць смачнага, перабіраць у ядзе’ (ТС; мазыр., З нар. сл.), драг. мэ́шкатэ, мы́шкаты ’тыкаць, поркаць; злёгку рыць рылам’ (драг., Нар. лекс.; Клім.). Укр. мишкува́ти ’шукаць’, ’лавіць мышэй’, ’перабіраць яду’, польск. myszkować ’лавіць мышэй (пра ліса)’, ’вышукваць пажыву’, ’рыцца’, ’падглядаць’. Паводле Брукнера (350), Варш. сл. (1085), утворана ад myszka. Аднак можна дапусціць, што гэта ўплыў народнай этымалогіі. А тады лексема — балтызм (параўн. літ. mišýti ’мяшаць’). Гл. таксама мышава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)