Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукаць — грукатаць, ляскаць — лескатаць).
Мазгатня́ ’галаваломная, заблытаная справа’ (Нас.) утворана ад мазгатаць (гл.) і суф. ‑н‑я (з экспрэсіяй непахвальнасці), як і мазгаўня́, балбатня́, калатня́, буркутня́, траскатня́ (Сцяцко, Афікс. наз., 89).
Мазгаўня́, мазгаўня́, мозгоўне́, маскаўня́ ’галава’ (Нас., ТСБМ, Грыг., Шат., Касп., Мат. Гом., драг. КЭС, докш. Янк. Мат., Бір. Дзярж., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), укр. мізко́вня, польск. mózgownica ’тс’. Утворана ад прыметніка мазгавы́ пры дапамозе суфікса ‑ня (< ‑ьnʼa).
Мазгачы́ (мн. л.) (экспр.) ’мазгі’ (Нас.) — адсубстантыўны назоўнік, утвораны пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ач. Да мазгі́ 1 (гл.).
Мазгі́ 1, мазге́, мазкі́ ’мозг’, ’розум’, ’памяць’ (Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Мат. Гом., Ян., зах.-бел. КЭС, Сл. ПЗБ). Да мозг (гл.).
Мазгі́ 2 ’кішкі, мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’ (Нас.), круп. ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (Нар. сл.). Да мязга́ (гл.). У выніку дзеяння народнай этымалогіі семантыка і афармленне наблізіліся да лексемы мазгі (паводле падабенства размяшчэння).
Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).
Мазголіць 1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл. mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш. (h)lomoziti, бел. гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ. mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).
Мазголіць 2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус. разан. мозгаль ’тс’.
Мазґа́ ’мяздра’ (маз., свісл., Шатал.; ганц., Сл. ПЗБ). Ма‑ ў выніку другаснага ацвярдзення. Да мязга (гл.).
Маздаголіцца ’доўга збірацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З мазголіцца ’доўга поркацца’ ў выніку пашырэння кораня суфіксам ‑да‑ пад уплывам мадыгава́цца (гл.).
Мазда́н ’дурная галава’ (Шат.). Памылкова Шатэрнік (152) суадносіць яго з польскім mazgaj, якое ад mazgoić się ’плакаць’ < прасл. mazati sę. Бел. маздан паходзіць з мазган, якое ад мазгі 1 і суф. ‑ан (як сталбан) ’дурань’.