Леската́ць, ляската́ць, ліскыта́ць ’утвараць дробны, перарывісты гук’ (ТСБМ), ’стукаць, бразгаць’, ’балбатаць’ (Юрч., Бяльк.; нараўл., Мат. Гом.), ’клекатаць’ (Шат.; чэрв., Сл. паўн.-зах.), лескаце́ць ’грукаць’ (Клім., Мат. Маг.), лескату́н ’балбатун’ (Юрч.), ляскатаць віл. ’ляпаць’, ганц. ’моцна грымець і бліскаць’ (Сл. паўн.-зах.), ліскатну́ць ’бразнуць’, ’балбатнуць’ (Юрч. Вытв.). Чэш. мар. ľeskotať ’стукаць зубамі’. Гукапераймальнае. Узнікла як кантамінацыя прасл. loskotati і lěskati (> ласкатаць, ляскаць, лёскат, ляскат) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)