Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ко́вардам ’з вялікім высілкам’ (Федар. рук.). Да зваротам. Гл. коварат^.

Ко́ваць ’мітусіцца’ (Мат. Гом.). Мабыць, другаснае нерэгулярнае ўтварэнне ад коварат© (коварат > *ковар > *коваць).

Ко́ведар ’вочап у студні’ (Нар. сл.). Да *ковадар < коварад. Гл. коварат2.

Ко́влак ’звяглівы чалавек’ (Нар. лекс.). Імаверны балтызм. Параўн. літ. kaulyti ’звягліва, надакучліва прасіць’. Непасрэднай крыніцай беларускага слова магло быць незафіксаванае ў літ. мове *kaulokas у значэнні ’звяглівы, надакуч лівы чалавек’. Або ўтварэнне назоўніка адбылося ўжо на беларускай глебе пры дапамозе суфікса -ак (ядак, брамак). Але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на суфіксе (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23–24).

Ко́вы ’аковы’ (ТСБМ, Яруш.). Да каваць (гл.).

Ко́ган ’драўляная міска’ (Мат. Гом.). Да каган. Гл. каганец.

Ко́гут ’глушэц’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. когут ’цецярук’. Перанос назвы пеўня на іншую птушку (ЕСУМ, 2, 489). Што датычыць назвы пеўня, то ўкр. когут, відаць, запазычана з польск. kogut. Бел. когут выклікае рад сумненняў. Па-першае, слова зафіксавана толькі ў адной крыніцы. Па-другое, форма кагут (Мат. Гом., 190) выведзена няправільна. Параўн. ілюстрацыю «Ва ўсіх дварах быў чуваць спеў кагутуноў». Значыць, можна толькі гаварыць аб зыходнай форме кагутун, якая ўтварылася ад дзеяслова кагутаць. Такім чынам, эвентуальнае бел. когут ’певень’ было таксама польскага паходжання. Польск. kogut у сваю чаргу разглядалася як запазычанне з чэш. kohout, славац. kohút. Мясцовая назва Kochutouo ў Вроцлаўскай буле 1245 г. сведчыць не толькі супраць пазнейшай чэшскай крыніцы, але і на карысць еднасці чэшска-сілезскага арэала, адкуль слова магло пазней распаўсюдзіцца на іншыя рэгіёны Польшы. Лінгвагеаграфія слова дэманструе няпэўнасць праславянскай рэканструкцыі. Параўн. Слаўскі, 2, 328; Басай–Сяткоўскі, SFPS, 7, 23–24; Папоўска–Таборска, SFPS, 8, 60. Нельга лічыць праўдападобнай гіпотэзу пра паходжанне kogut ад прасл. kokotъ (Атрэмбскі, Slavia, 20, 236; Слаўскі, там жа).

Ко́гці ’кіпцюры’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. кокаць (гл.).

Ко́дла ’дом, сяліба’, ’сям’я, род’ (ТСБМ, ТС, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Яшк., Яўс., З нар. сл., Бяльк.). Укр. кодло, рус. кодло ’тс’. Трэба прызнаць верагоднасць паходжання ад польск. godło ’радавы знак’ (ЕСУМ, 2, 491). Пеяратыўная афарбоўка гаворыць на карысць пранікнення, а не культурнага запазычання. Іншыя гіпотэзы менш верагодныя. Параўн. Фасмер, ZfSlPh, 9, 369 (германская крыніца тыпу гал. kudde ’стада’) або Ваян, RÉS, 13, 251 (інавацыя на аснове рус. котиться ’радзіць’).

Ко́дра ’гунька’ (Мат. Гом.). Да коўдра (гл.).