◎ Ко́влак ’звяглівы чалавек’ (Нар. лекс.). Імаверны балтызм. Параўн. літ. kaulyti ’звягліва, надакучліва прасіць’. Непасрэднай крыніцай беларускага слова магло быць незафіксаванае ў літ. мове *kaulokas у значэнні ’звяглівы, надакуч лівы чалавек’. Або ўтварэнне назоўніка адбылося ўжо на беларускай глебе пры дапамозе суфікса -ак (ядак, брамак). Але ў гэтым выпадку мы б чакалі націск на суфіксе (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23–24).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)