Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Забільдзець ’загусці’ (варонеж., Шатал.). З літ. bildė́ti ’стукаць, гучаць, грымець’, у якім адбылася змена значэння (адкуль *більдзець), да якога даданы прэфікс за‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 99.

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

За́браўка ’праём, паз у вушаку’ (Мат. Гом.). Рус. с.-урал. забро́вка ’паліца над акном ці дзвярмі’. За‑ + броўка ’карніз над дзвярмі’. Перанос націску на прэфікс вядомы ў паўд.-усх. бел. гаворках (параўн. за́балаць).

Забрыта́ць ’надзець аброць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл., варонеж., цвяр., тул. заброта́ть ’тс’, смал., кур., тул. ’падпарадкавацца’. Утворана з прэфіксам за‑ ад брытаць (гл.), звязанага, відаць, з аброць (гл.), у якім выдзяляюць услед за Міклашычам (285) прэфікс *ob‑ і корань *rъt‑ (гл. рот).

Забулды́га ’гуляка’. Рус. забулды́га ’тс’. Паводле версіі Гараева (113), метатэза з заблудыга. Але наяўнасць рус. дыял. булды́га, смал., уладз., маск., ніжнегар. ’гуляка, п’яніца’, сімб., калуж. ’грубіян, скандаліст’, уладз. ’дубіна’, калуж. ’высокае пустазелле’, ’маслак’, з якім, відаць, звязана забулдыга, робіць прапанову Гараева малаверагоднай (Фасмер, 2, 71). Булдыга ад булда, якое ў сваю чаргу ад була ’шышка, ком’ (Шанскі, 2, З, 11) ці ў выніку кантамінацыі булыга і балда (Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67). Дабрадомаў (Этимология, 1967, 260) кантамінацыю булава і балда, з аднаго боку, і волдыга, забулдыга, з другога, бачыць у самым слове булдыга, што выклікае сумненні. Бел. слова, магчыма, запазычана з рус., але, улічваючы пашырэнне ў смал. гаворках, магчыма, агульнае з рус. утварэнне. Гл. булд-, булдава.

За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Забы́ць ’перастаць помніць’. Рус. забы́ть, укр. забу́ти польск., в.-луж. zabyć, н.-луж. zabyś ’тс’, палаб. zobål‑să ’забыў’, чэш. zabýti, славац. кніжн. zabyť, славен. záabiti, серб.-харв. за̀бити ’забыць’. Ст.-слав. забыти ’забыць’, ст.-рус. забыти ’тс’ (з XI ст.), ст.-бел. забыти ’тс’. Прасл. zabyti < za + byti (гл. быць). Шанскі (2, З, 12) лічыць, што ўнутраная форма слова звязана з уяўленнем аб завыванні як пераходзе з сапраўднага свету за яго межы. Але першаснае значэнне быць, відаць, ’расці’, ’узнікаць’ (параўн. быллё), што дае падставу для ўяўлення аб іншым семантычным ходзе, адлюстраваным у выразе быллём парасло, г. зн. забылася.

Забяро́ска ’пакрыццё запоўненых мёдам сотаў воскам’, забярэ́сціць ’зрабіць забяроску’ (паст., З нар. сл.), бярэ́шчаны ’пакрыты слоем воску’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязваецца з бяроста (гл.) ’бярозавая кара, якая выкарыстоўвалася для розных кашоў, аплятання розных вырабаў’. Шырокае ўжыванне бяросты для аплятання стала падставай пераноснага выкарыстання слоў для абазначэння іншых спосабаў пакрыцця. Не выключана кантамінацыя з берагчы (гл.).

Зава́да ’загана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závada ’загана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.

Завадэ́вуш ’пачынальнік’ (Бяльк.). Фанетыка (‑дэ‑) указвае на польск. паходжанне. Адна к Карловіч дае толькі zawadjak ’зачыншчык’ (параўн. укр. заводі́й, заводія́ка ’тс’). У Дарашэўскага рад слоў на ‑eusz, у тым ліку прастамоўнага характару (słabeusz, chudeusz, chłopeusz), да якіх належыць, відаць, і *zawodeusz, не адзначанае ў гэтым слоўніку. Параўн. звадыяш.