Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёха ’вялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)