Зоб ’валлё, валляк’ (Бяльк. 3). Рус. зоб, укр. уст. зоб ’тс’ (Жэлях.), ст.-польск. zob ’корм для птушак’, чэш. zob ’корм для птушак’, славац. zob ’дзюба; дзёўбанне’, н.-луж. zob ’дзюба’, славен. zȏb ’цвёрды корм’, серб.-харв. зо̑б ’гатунак жыта, авёс (на корм)’, балг. зоб ’зерне для корму жывёлы’. Ц.-слав. зобь ’авёс’. Ст.-рус. зобъ ’корм’ (XII∼XVI стст.), ’валлё’ (XVII ст.). Прасл. zobъ ’корм’, zobati ’есці’. Параўн. літ. *žė́beti ’есці’, лат. zebenieks ’мех з аўсом’, ст.-інд. já(m)bhate ’хапае’, ірл. gop ’рот, дзюба’, ням. Kiefer ’дзюба’, ст.-англ. cealf ’сківіца’. І.‑е. *gʼebh‑ ’дзюба, рот, есці’. Покарны (1, 382) сюды ж адносіць жабры (гл.). Шанскі, 2, З, 103; Фасмер, 2, 102; Махэк₂, 718; Скок, 3, 659–660; БЕР, 1, 650–651; Траўтман, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)