Зава́да ’загана; перашкода’. Рус. смал., укр. зава́да, польск., серб.-луж. zawada ’перашкода’, чэш., славац. závada ’загана, перашкода’, славен. zavȃda ’сварка’, серб.-харв. за́вада, за̏вада ’сварка’ ст.-бел. завада ’перашкода’ (1407 г., Полац. грам.). Ц.-слав. завадити ’звязаць’. Прасл. zavada — аддзеяслоўнае імя ад прэфіксальнага дзеяслова zavaditi (гл. вадзіць1) з асноваутвараючым ‑а, якое стала канчаткам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)