Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Амба́р ’месца, дзе захоўваюць збожжа’ (Інстр., Сцяшк., Бяльк., Тарнацкі, Studia), ст.-бел. амбаръ (пач. XVI ст.) (Булыка, Запазыч.) з татарскай, Корш, AfslPh, 8, 648, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 19.

Амбара́с ’непакой’ (Др.-Падб., БРС, Гарэц., Бяльк., Нас., Касп., Нас. Сб. посл., Мар. дыс.), амбарасіцца ’непакоіцца’ (Касп.), амбарасна ’непакойна’ (Касп.), з франц. embarras праз польскае ambaras (Кюнэ, Poln., 40).

Амбі́цыя ’гордасць’ (БРС, Нас., Гарэц.), амбіт ’ганарлівец’ (Гарэц., Нас.), амбітны (Др.-Падб., Нас.) < польск. ambicja (Кюнэ, Poln., 40) < лац. ambitio.

Амбо́н (Гарэц., Нас., Шат.), амбона (Байк., Нас., Др.-Падб.), амбонія (Яруш.), ст.-бел. амбонъ (1489) (Булыка, Запазыч.). Відаць, бел. амбона з польск. ambona (Кюнэ, Poln., 40), якое з лац. ambo (італ. ambone). Параўн. ст.-рус. амъвонъ, амъбонъ < ст.-грэч. ἄμβων.

Аме́жнік ’Oenathe L.’ (БРС, Кіс., БелСЭ). Магчыма, да мяжа (гл.): амежнік расце на балотах, ці да (в)омег.

Аме́ла ’Viscum album’ (БРС, Сцяшк., Кіс., БелСЭ), амяла ’Festuca orientalis’ (Кіс., Інстр., Шат.), ’Poa trivialis’ (Кіс.), омела (КСТ), укр. омела, рус. омела, чэш. jmelí, славац. omela, польск. jemioła, н.-луж. jemjoł, балг. имел, серб.-харв. ѝмела, славен. imela, mela. Прасл. *omela/ьmelaліт. ãmalas, лат. amals, Траўтман, 7. Славянскія паралелі звязваюць з jęti, jьmǫ + ela (як bъč‑ela ’пчала’) (Брукнер, KZ, 45, 296). Вельмі праблематычна, улічваючы, што балтыйскія прыклады сведчаць аб балта-славянскай інавацыі. Параўн. Хэмп, ЗФЛ, 14, I, 1971, 253–255, які рэканструюе праславянскія формы *omela/*jemelьje: адсюль фанетычныя і марфалагічныя варыянты ў жывых славянскіх мовах. Паводле Хэмпа (там жа, стар. 255), прасл. omelá (*amélā) генетычна звязана з лац. amārus ’горкі, едкі, востры’.

Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).

Амі́н (БРС, Гарэц., Шат., Касп.), ст.-рус., ст.-слав. аминъ < грэч. ἀμήν.

Амо́віцца ’памыліцца ў маўленні’ (Нас.), амоўна ’асуджэнне, памылка ў маўленні’ (Нас.). Мабыць, з рус. обмолвиться, обмолвка з паралельным уплывам бел. мова (гл.).

Ампэ́т ’імпэт, сіла’ (Бяльк., Касп.), ампэтым ’запужваннем, сілай’ < польск. impet < лац. impetus.