Пастанаві́ць ’пабудаваць’ (жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем стан (< stanъ) ’будынак, дом’, паставіць ’будаваць’ (гл.). Больш падрабязна пра стан гл. Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 166–169.
◎ Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).
Пастано́ва ’калектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.
Па́стар 1, па́стыр ’пратэстанцкі святар’, ’кіраўнік паствы’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Касп.), ст.-бел. пастеръ, пастэръ ’тс’ (1580 г.) запазычаны са ст.-польск. paster, якое праз ням. Pastor з лац. pastor ’які пасе, пастух’ — дзеепрыметніка ад дзеяслова pascere ’пасці’ (Праабражэнскі, 2, 24; Фасмер, 3, 214; Голуб-Ліер, 362; Булыка, Лекс. запазыч., 173).
П́астар 2 ’старэйшы пастух’ (браг., Шатал.). Да пасты́р (гл.).
◎ Пастарава́ць ’пагаварыць’ (маст., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, да пастар© (гл.), які прапаведваючы, (шмат) гаворыць. Утварэнне, як, напрыклад, укр. постаростувати ’быць старастаў’.
◎ Пастарна́к 1, пастарнак ’расліна Pastinaca sativa L.’ (Федар. 6 і 7; віц., гом., гродз., маг., Кіс.; Бес., Булг.), ’бядрынец вялікі, Pimpinella magna L. et P.’, ’бядрынец каменяломкавы, Pimpinella Saxifraga L.’ (Касп.), ст.-бел. пастернакъ (пастарнаку пасторнакъ, пастрнакъ, постернакъ, Посторнакъ, постэрнак) ’пастарнак’ (1556 г.) запазычаны са ст.-польск. pasternak, якое праз с.-в.-ням. pasternac з лац. pastinaca ’морква’ (Міклашыч, 233; Вальдэ-Гофман, 2, 261; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 212; Булыка, Лекс. запазыч., 150).
◎ Пастарна́к 2 ’галоўны корань яблыні’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’калочак пры вяроўцы, якім карыстаюцца пры навязванні жывёлы на пашы’ (КЭС, лаг.). Да пастарнак (гл.). Названы так у выніку пераносу значэння паводле падабенства да стрыжнёвага кораня расліны.
Пастаро́нак, пастаро́нкі, стол. посторо́нкі; па́старанкі, пастронак, шчуч. пастронка; пастронкі, пастронькі, пастромкі, пустро́нок ’пастронкі’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Маш., Янк. 2, Выг., Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Укр. посторо́нок, рус. постро́мка, постромки́, постро́нка, посторо́нка, польск. postronek, каш. pöstrònk, н.-луж. póstronk, в.-луж. postronk, чэш. (яшчэ ст.-чэш.) postronek, народн. p(r)ostraněk, паўд.-усх. vostraňky, славац. postranok ’тс’. Паўн.-слав. postorn‑ъkъ ’вяроўка, рамень, прывязаныя да вужоў хамута, якія ідуць збоку цяглавай жывёлы’ (Брукнер, 432; Голуб-Копечны, 287; Махэк₂, 474). Наяўнасць ‑м‑ тлумачыцца па-рознаму (гл. яшчэ Фасмер, 3, 342). Да старана́ (гл.). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), ст.-бел. постронокъ (пастронокъ, постромокъ) (1598 г.) запазычаны са ст.-польск. postronek ’тс’. Няма падстаў.
◎ Пастаро́нец ’жыхар навакольных вёсак’ (Нас.). Утворана ад выразу па старане. Да старана (гл.).
Пастару́нак ’мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.): ’пост’ (Сл. ПЗБ). З польск. posterunek ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 434), якое з ням. Postierung ’лінія пастоў, вартавая ахова’.
Паста́ў 1, постаў ’сувой палатна’, ’вялікі кавалак сукна (у 32 локці)’ (ТСБМ, Уладз., Маш., Янк. 1, Гарб.), ’мера самаробнай тканіны, роўная 54 локцям, або 1744 см’ (Мал., Уладз.; свянц., Крывіч, 12), ’даўжыня асновы, наведзенай на ткацкі стан’ (Уладз.), ’тканіна пэўнай даўжыні’ (Нас.), ’ткацкі стан’ (КЭС, лаг.; Шат.). Да паста́ва (гл.).
Пастаў 2 ’пара млынавых камянёў’ (ТСБМ; КЭС, лаг.; Шат.). Прасл. postavъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 124), якое з po‑ і stavъ; апошняе мае яшчэ значэнне ’сажалка’, таксама як бел. пруд абазначае ’сажалка’ і ’млын’. Да ста́віць (гл.).