Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кірду́пель ’маларослы хлопчык, падростак’ (ТС, Жыв. сл.). Гл. кнрдупель.

Кі́рза1 ’заменнік скуры’ (ТСБМ). Праз рус. кирза ад англ. kersey ’тс’ (Шанскі, 2, 135).

Кі́рза2 ’гірса’ (ТС, Шатал.). Гл. гірса.

Кірза́вы ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл.). Гл. кірзаць.

Кірза́ты ’кірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ. kirsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kirstii ’рубіць, рэзаць’ — kirstis ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kirpti© ’рэзаць, карпаць’ — kirpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *Älirpötas, *Älirpanösis, якое стала крыніцай бел. кірпаты, кірпаносы (як ад рус. корнатькурносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).⇉

Кі́рзаць ’павольна ісці’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kifzinti ’тс’ (там жа, 464).

Кірза́ць ’няўмела плесці’ (Сцяшк. Сл., КЭС, лаг.). Да кірзаць (гл.).

Кі́рка ’прадаўгаваты завостраны малаток для драблення цвёрдай пароды’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’матыка’ (ТС, Др.-Падб., Бяльк.). Праз рус. кирка ’тс’, якое, паводле Шанскага (2, 136), запазычана з грэч. κερκίς ’матыка’ (?) з пераходам у іншы марфалагічны тып (назоўнікі ж. р. на ‑а). Гэта этымалогія належыць Матцэнаўэру (LF, 8, 165). Але значэнне ’матыка’ для грэчаскага слова застаецца невядомым ні для Матцэнаўэра, ні для Фасмера (2, 238). Апошні сумняваецца ў гэтай этымалогіі, лічачы больш верагоднай этымалогію Корта (AfslPh, 9, 518) (< тур. küräk ’лапата’).

Кі́ркаць ’гаварыць’ (Мат. Гом.). Магчыма, балтыйскага паходжання. Параміі, літ. kirkti ’крычаць (аб гусях)’.

Кірку́н — назва птушкі (Мат. Гом.). Гл. кіркаць. Параўн. яшчэ літ. kirka ’чайка’.

Кірма́ты ’крываногі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кірпатых.

Кірма́ш ’продаж тавараў у пэўную пару года ў вызначаным месцы’, ’шумнае, ажыўленае зборышча людзей’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Сцяшк., Мал., Грыг., Гарэц., КЭС, лаг.). Ст.-бел. кермашъ ’тс’ (з 1683 г.). З польск. kiermasz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 153). Старапольскае значэнне ’свята асвяшчэння касцёла, адпушчэнне грахоў’. Крыніцай польскай лексемы з’яўляецца с.-в.-ням. kirmesse (н.-ням. Kirchmesse) у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 154–155).