Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мару́на маг. ’павіліца мягкая, Galium moliugo L.’, смал. марэна ’тс’, маг. маруна‑мір ’павіліца, маруна сапраўдная, Galium verum L.’ (Кіс.), сувальск. maruna ’тс’. Назва перанесена з расліны марэна ’Rubia tinctoria’, якую звязваюць (гл. Махэк, Jména, 220) з мараць ’пэцкаць’. Аналагічны перанос назвы ў чэш. мове: rměni, řmení ’павіліца’ з maření > mařina ’марэна’. Ва ўкр. мове назва маруна перанесена на рамонак (Matricaria L.) і на пірэтрум дзявочы (Pyrethrum parthenium Sm.).

Марусі́ць ’імжэць (аб дажджы)’ (слонім., КЭС), марусіцца ’дробна капаць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да марасі́ць (гл.); ‑у‑ — пад уплывам церушы́ць.

Мару́шкі ’лісічкі, Cantharellus cibarius’ (віл., Сл. ПЗБ). З авяру́шкі (якое з вавярушкі < літ. voverušká ’лісічка’) з адпадзеннем пачатковага а‑ і менай в > м.

Мару́шкіна трава ’чабор, Thymus serpyllum L.’ (даўг., Сл. ПЗБ). Першая частка выразу ўзнікла ў выніку скарачэння слова мацярду́шка ’чабор’.

Марха́ль1 ’баран-вытворнік’ (парыц., Янк. Мат.; маз., З нар. сл.). Да марка́ль (гл.).

Марха́ль2 ’галавасцік’ (кліч., Жыв. сл.). Да морхлы ’вялы, няцвёрды’.

Марха́т ’малы і мяккі качан капусты’ (КЭС, лаг.). Да морхлы (гл.). Незвычайны суфікс ‑ат (!). Магчыма, той самы, што ў польск. wąsat ’вусач’.

*Мархатава́ць, морхотова́ць ’паляваць (пра авечку), морхотун ’баран-самец’ (ТС). Да марка́ль, марката́ць (гл.).

Марха́ткі ’завязь (напр., у агурках)’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных хр > рх з махротка < махры́ (гл.). Параўн. таксама рус. морх, морхи ’бахрама, акраўкі тканіны, зношанае адзенне, лахманы’ і бел. мархотка ’махры’ (Яруш., Нас., Бяльк.).

*Мархля́к, морхля́к ’пучок маршчын’ (Клім.). Да морхлы. Параўн. укр. мо́рхлий ’зморшчаны, маршчыністы (аб пладах)’, рус. арханг., сіб. морхи́ ’маршчыны, няроўнасці, складкі на адзежы’. Роднасныя да маршчы́на (гл.).

Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).