Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТВІНДЭ́К (англ. tween-deck ад between паміж + deck палуба),

міжпалубная прастора на судне. У Т. размяшчаюць грузавыя памяшканні, пасажырскія каюты і інш. На шматпалубных суднах некалькі ярусаў Т., на аднапалубных яны могуць размяшчацца ў падоўжаных надбудовах (бак, юта) або паміж гал. палубай і платформамі, што падзяляюць некаторыя трумы.

т. 15, с. 468

ТВІСТ (ад англ. twist літар. — кручэнне),

папулярны бытавы маладзёжны танец, блізкі да рок-н-рола. Паявіўся ў 1960-я г. ў ЗША, заснавальнікам лічыцца Х.​Бэлард. У 1960—70-я г. распаўсюдзіўся ў многіх краінах свету. Муз. памер ​4/4, з акцэнтам на цотных чвэрцях такта. Яго вызначаюць актыўныя маторыка і характэрныя звілістыя рухі корпуса, супрацьлеглыя напрамку руху ступняў.

т. 15, с. 469