рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас.р. Вілія). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 142 км2. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Туркі Докшыцкага р-на. На працягу 13,2 км каналізаваная.
род птушак сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. 23 віды. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць З. жыве паблізу вадаёмаў, некаторыя — у пустынях і камяністых стэпах. Найб. вядомыя З.: гальштучнік, або зуёк вялікі; малы (Ch. dubius); мангольскі (Ch. mongolus); марскі (Ch. alexandrinus); таўстадзюбы (Ch. leschenaultii). Ha Беларусі 2 віды З.: гальштучнік, занесены ў Чырв. кнігу, і малы.
Даўж. цела 15—25 см, маса 30—90 г. Галава вял., дзюба прамая, кароткая, слабая, ногі тонкія, крылы доўгія. Верх цела шаравата-пясочны, брушка белае. Гняздо — невял. ямка ў пяску. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і інш. беспазваночнымі.
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1990), праф. (1993). Скончыў БДУ (1974). З 1977 у БПА. Навук. працы па лазернай фізіцы і актыўнай інтэрфераметрыі. Распрацаваў высокаадчувальныя лазерныя датчыкі вуглавых і лінейных перамяшчэнняў з частотным выяўленнем выхадной інфармацыі.
Тв.:
О предельной точности лазерного гирометра (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, вып. 6;
Научно-исследовательская лаборатория оптико-электронного приборостроения БГПА // Метрология и приборостроение. 1995. Вып. 4.