СІДАРЭ́НКА (Мікалай Мікалаевіч) (28.9 1905, г. Курск, Расія — 24.12.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі мех.ін-т імя Ламаносава (1931). Друкаваўся з сярэдзіны 1920-х г. У лірыцы пераважае грамадз.-патрыят. тэматыка. Творы 1950—70-х г. вызначаюцца філасафічнасцю, спавядальнасцю, асэнсаваннем гісторыі свайго народа, асабістага лёсу. Аўтар зб-каў «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэму «Курган» Я.Купалы, вершы А.Куляшова, С.Грахоўскага, К.Кірэенкі, А.Пысіна.
СІДАРЭ́НКА-САЛДАЦЕ́НКА (Савелій Герасімавіч) (15.12.1905, в. Чырвоны Бераг Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.10.1980),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1927, з 1938 нач. штаба дывізіі, пам.нач. аператыўнага аддзела штаба БВА, нач. разведвальнага, аператыўнага аддзелаў штаба арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 у партызанах, са жн. 1943 камандзір Магілёўскага партыз. злучэння, чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. наркома асветы БССР, у 1946—62 на гасп. рабоце.
СІДЗЕ́ЛЬНІКАВА (Галіна Феліксаўна) (н. 25.10.1927, Мінск),
бел. дыктар радыё. Засл. арт. Беларусі (1975). Вучылася ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (1948—50). Працавала ў газ. «Мінская праўда» (з 1950). У 1958—93 дыктар Бел. радыё (у 1980—83 кіраўнік дыктарскай групы). Вяла перадачы разнастайнага жанру: літ.-драм. радыёкампазіцыі, радыёпастаноўкі. Удзельнічала ў трансляцыях урачыстых маніфестацый, вечароў і інш. Вяла перадачу для дзяцей «Загадкі лясной палянкі».
бел. вучоны ў галіне гігіены працы. Д-рмед.н. (1983), праф. (1996). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1949). З 1961 у БелНДІ санітарыі і гігіены (заг. лабараторыі у 1969—96, заг. аддзела). Навук. працы па вывучэнні рэпрадукцыйнай функцыі працуючых жанчын, асновах гігіены працы і прафпаталогіі ў вытв-сці шкловалокнаў і інш.
горад у Японіі, на Пдцэнтр. часткі в-ва Хонсю. Адм. ц.аднайм. прэфектуры. Каля 500 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Аванпорт С. — г. Сімідзу. Цэнтр раёна вырошчвання мандарынаў і чаю. Прам-сць: электра- і тэкст. машынабудаванне, аўтамабіле-, авія- і суднабудаванне, каляровая і чорная металургія, вытв-сць мэблі, лакавых вырабаў, тэкст., папяровая, харчасмакавая (чайная). Ун-т.
СІДЗЯ́К (Віктар Аляксандравіч) (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. Чэмпіён СССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.
горад на ПдУ Аўстраліі. Адм. ц. штата Новы Паўднёвы Уэльс. 3664 тыс.ж. (2000). Пачатковы пункт чыгунак і аўтадарог углыб краіны, порт на беразе зал. Порт-Джэксан Ціхага ак.Міжнар. аэрапорт. Найбуйнейшы эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаванне, у т. л.трансп., эл.-тэхн., радыёэлектроннае; чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., хім., тэкст., паліграф., харч., папяровая. Метрапалітэн. Ун-т (з 1850). Оперны тэатр. Музеі: аўстралійскі, ваенна-мемарыяльны, геал., прыкладнога мастацтва, маст. галерэя. Заапарк. Штогадовыя аўкцыёны шэрсці. Месца правядзення XXVII летніх Алімпійскіх гульняў (2000).
Засн. ў 1788 як англ. калонія для ссылкі злачынцаў з метраполіі. Першае еўрап. паселішча ў Аўстраліі. Назва ад імя брыт. міністра ўнутр. спраў лорда Сідні. У 1842 атрымаў гар. права. Адкрыццё ў 1851 каля С. залатых прыіскаў паспрыяла хуткаму развіццю горада і росту яго насельніцтва. З 2-й пал. 19 ст. С. — гал.прамысл. цэнтр штата Новы Паўднёвы Уэльс і ўсёй Аўстраліі.
У цэнтры С. — эклектычныя будынкі 19 ст. Жылыя раёны абкружаюць кольцам (радыус 20—30 км) дзелавыя ч. горада. У С. шмат садоў, паркаў, бат. сад, заапарк, нац. парк. Сярод сучасных збудаванняў работы арх. Г.Зайдлера (пераважна 1960-я г.), оперны т-р (1959—66, арх. І.Утзан), арачны мост цераз заліў Порт-Джэксан (даўж. 2 км) і інш.
СІДО́Р (Сяргей Іванавіч) (25.5.1937, в. Янаўшчына Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.7.1998),
бел. географ. Д-рпед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў БДУ (1964). З 1971 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1974 у БДУ, адначасова з 1995 нам. рэдактара час. «Геаграфія: праблемы выкладання». Навук. працы па эканам. геаграфіі Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. Мн., 1989;
Хрестоматия по экономической географии БССР. Мн., 1991 (у сааўт.);
Займальная геаграфія Беларусі. Мн., 1995 (разам з С.М.Адзінцовым).
слабае насычанае вуглякіслым газам віно, якое атрымліваюць зброджваннем яблычнага соку. Мае 5—7% (аб’ёмных) этылавага спірту; паводле колькасці цукру падзяляюць на салодкі (мае цукру 10 г/л), паўсухі (5 г/л) і сухі (менш за 0,3 г/л). Пачалі вырабляць у Паўн. Францыі, дзе С. наз. любы алкагольны напітак, атрыманы з яблыкаў.