РА́БЦАЎ (Міхаіл Яўсеевіч) (н. 4.6.1923, г. Барысаў Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Калінінскім, Сцяпным, Зах., Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел., 1-м Укр. франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка ст. лейтэнант Р. за час вайны зрабіў 147 баявых вылетаў, збіў 15 самалётаў праціўніка. Ваяваў у складзе эскадрыллі «Мангольскі арат». Да 1975 у Сав. Арміі.
РАБЦЭ́ВІЧ (Аляксандр Маркавіч) (14.3.1898, в. Буда-Лазавая Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў школу камсаставу Чырв. Арміі (1920). З 1916 у арміі, у 1918—24 у Чырв. Арміі. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір роты асобнай мотастралк. брыгады. З ліп. 1942 камандзір дыверсійнага партыз. спецатрада НКДББССР «Храбрацы», які на тэр. Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей правёў 218 дыверсій. У 1945—52 працаваў у КДББССР. Яго імем названа вуліца ў г.п. Кіраўск.
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 100 відаў.
Пашыраны ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. Трапляюцца на лугах, сярод хмызнякоў, у стэпах, па схілах гор. На Беларусі культывуецца 6 відаў Р.: бледнакветкавы (F. pallidiflora), жоўты (F. lutea), імператарскі (F. imperialis), камчацкі (F. camschatcensis), Радэ (F. raddeana), шахматны (F. meleagris).
Шматгадовыя цыбульныя расліны выш. да 100 см. Цыбуліны шарападобныя. Лісце вузкае або шырокаланцэтнае, чаргаванае ці кальчаковае. Кветкі паніклыя, адзіночныя або ў суквецці белага, жоўтага, аранжавага, чырвона-фіялетавага колераў, часта з шахматным малюнкам. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аселая птушка, селіцца парамі ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк. Гняздуецца на зямлі. На Беларусі найб. трапляецца ў паўн. раёнах. Нар. назва арабак.
Даўж. да 40 см, маса да 580 г. Апярэнне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў на галаве чубок. Крылы кароткія, тупыя. Ніжняя ч. цэўкі і пальцы неапераныя. Манагам. Адкладвае 6—10, зрэдку да 15 яец. Расліннаедны. Аб’ект палявання.
РАБЧЭ́ЎСКІ (Міхаіл Фёдаравіч) (3.1.1912, в. Балешын Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. —31.3.1979),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Магілёўскі мед. тэхнікум (1932), Сталінградскую ваен. школу лётчыкаў (1936). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 4-м Укр., 1-м, 2-м і 3-м Прыбалт. франтах: камандзір эскадрыллі штурмавікоў, штурман палка, дывізіі, камандзір штурмавога авіяпалка. Зрабіў 192 баявыя вылеты, знішчыў 5 варожых самалётаў у паветры і 20 на зямлі. Да 1956 у Сав. Арміі, потым на адм.-гасп. рабоце. Яго імем названа вуліца ў г. Клімавічы.
РАБЯНО́К (Жан Аляксандравіч) (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1955). У 1962—98 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
Тв.:
Современные проблемы сепсиса // Здравоохранение. 1999. №9;
Чи розуміемо ми, що таке сепсис? // Інфекційні хвороби: Наук.-практич. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.
РАВАВО́Й (Пётр Усцінавіч) (н. 12.7.1931, в. Старакожаўка, Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1991). Скончыў БСГА (1955), дзе і працуе (у 1969—80 заг. кафедры). Навук. працы па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах.
Тв.:
Введение в специальность: История развития мелиорации в Беларуси. Мн., 1996 (разам з К.П.Сучковым);
Эксплуатация инженерных систем: С.-х. водоснабжение и канализация. Горки, 2000 (разам з Т.П.Івановай).
горад на Пн Пакістана, на р. Лех, паблізу г.Ісламабад (практычна зліліся). Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., цэм., хім. і нафтахім., гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд. і металаапрацоўчая. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, вытв-сць ювелірных вырабаў з серабра, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, саматужна-маст. вырабаў з дрэва, металаў, тэкстылю (нац. адзенне, кашмірскія хусткі). Ун-т. Археал. музей.
На месцы Р. да н.э. знаходзіўся стараж.г. Гаджыпур; у сярэднявеччы — г. Фатэхпур-Баоры, які ў пач. 14 ст. разбурылі манголы. Адноўлены правадыром племя гакхараў Равал-ханам, які назваў яго сваім імем. У 1-й пал. 19 ст. належаў сікхам, у 1849 захоплены брыт. войскамі і да 1947 важная брыт.ваен. база. Пасля ўтварэння Пакістана (1947) значэнне Р. пабольшала. У 1959—65 часовая сталіца Пакістана.
Дзейнічала ў 1831—85 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла сукны і трыко. У 1858 размяшчалася ў мураваным і 3 драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, у 1860—2 машыны для ачысткі воўны, 6 часальных, 6 мех. ткацкіх станкоў, 12 ручных, валяльны, 3 ворсавыя. У розны час працавала ад 25 да 150 чал.