ЗУМАКУ́ЛАВА (Танзіля Мустафаеўна) (н. 18.7.1934, г. Тырныауз, Кабардзіна-Балкарыя),
балкарская паэтэса. Нар. паэтэса Кабардзіна-Балкарыі (1982). Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Друкуецца з 1957. У кнігах вершаў і паэм «Кветкі на скале» (1959), «Песні гор» (1962), «Прахалода гор» (1967), «Свяцільнік» (1969, за дзве апошнія Рэсп. прэмія 1969), «Белы свет» (1972), «Бацькоўскі дом» (1984) і інш. імкнулася адлюстраваць гіст. і духоўны вопыт балкарскага народа, складаныя і шматгранныя сувязі сучасніка з эпохай і навакольным светам. Дзярж. прэмія РСФСР імя М.Горкага 1977. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі І.Калеснік, М.Танк.
1) назапашвальная ёмістасць для вады ці гідрасумесі, якія потым перапампоўваюцца землясосам, вуглясосам ці інш. Пры рабоце з гідраманіторам З. — заглыбленне на пляцоўцы ўступа, куды падаецца пульпа з забою; пры рабоце з экскаватарам і гідратранспартам — бункер-змяшальнік, куды парода падаецца ад экскаватара, а вада — з водаправоднай сеткі.
2) Частка шахтавага ствала (ці шурфа), заглыбленая ніжэй самага глыбокага эксплуатацыйнага гарызонту. Прызначана для збірання рудніковай вады, размяшчэння скіпа ці клеці на час пагрузачна-разгрузачных работ і інш. 3) Адстойнік для прамывачнага раствору пры разведвальным бурэнні.
4) Заглыбленне ў ніжняй частцы стаяка ліцейнай формы. Прызначана для змякчэння ўдару струменя металу.
ЗУ́СКІН (Веньямін Львовіч) (28.4.1899, г. Панявежыс, Лі́тва — 12.8.1952),
яўрэйскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна ІІІ» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946. Рэпрэсіраваны ў 1948.
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.
у старажытнаарабскай міфалогіі бог плямён Цэнтр. Аравіі (цэнтры пакланення — гарады Мекка і Табал). Не меў акрэсленых функцый, але лічыўся магутным. У Табале існавала яго свяцілішча (знішчана ў 7 ст. пры Мухамедзе), дзе ад імя бога рабіліся прадказанні.