ЗУ́СКІН (Веньямін Львовіч) (28.4.1899, г. Панявежыс, Лі́тва — 12.8.1952),
яўрэйскі акцёр. Нар. арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна ІІІ» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1946. Рэпрэсіраваны ў 1948.
т. 7, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)