ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Мікалай Іванавіч) (6.1.1919, в. Гнілаўка Цвярской вобл., Расія — 9.11.1985),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1957 працаваў у ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, эпідэміялогіі і прафілактыцы шкарлятыны, сальманелёзаў, тэорыі эпідэмічнага працэсу, проціэпідэмічным забеспячэнні насельніцтва.
Тв.:
Сальмонеллезы: Эпидемиология, клиника и профилактика. Мн. 1980.
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Пётр Мікалаевіч) (8.3.1866, Масква — 14.3.1912),
расійскі фізік-эксперыментатар, стваральнік навук.фіз. школы ў Расіі. Скончыў Страсбургскі ун-т (1891). У 1892—1911 у Маскоўскім ун-це (з 1900 праф.). Навук. працы па эксперым. абгрунтаванні эл.-магн. тэорыі святла. Першым атрымаў міліметровыя эл.-магн. хвалі (1895) і даследаваў іх уласцівасці. Выявіў ціск святла на цвёрдыя целы (1899) і газы (1907) і правёў адпаведныя вымярэнні. Выканаў арыгінальныя эксперыменты па магнетызме вярчальных цел, выказаў гіпотэзу аб паходжанні каметных хвастоў. Яго імем названы Фіз.ін-тРас.АН.
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Сяргей Аляксеевіч) (2.11.1902, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 3.7.1974),
сав. вучоны ў галіне электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953) і АН УССР (1945). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). Працаваў ва Усесаюзным электратэхн. ін-це, у 1946—51 дырэктар Ін-та электратэхнікі АН УССР, у 1953—73 дырэктар Ін-та дакладнай механікі і вылічальнай тэхнікі АНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці і аўтаматызацыі энергет. сістэм, вылічальнай тэхніцы, тэорыі лічыльных прыстасаванняў. Пад яго кіраўніцтвам у 1950 створана першая ў СССРЭВМ «МЭСМ», шэраг хуткадзейных ЭВМ. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1950, 1969. У 1977 АН УССР устанавіла прэмію імя С.А.Лебедзева.
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Сяргей Васілевіч) (25.7.1874, г. Люблін, Польшча — 2.5.1934),
савецкі хімік, распрацоўшчык прамысл. спосабу атрымання сінт. каўчуку. Акад.АНСССР (1932, чл.-кар. 1928). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900) і працаваў у ім (з 1902), адначасова (з 1916) праф. Ваенна-мед. акадэміі. Навук. працы па даследаванні полімерызацыі, ізамерызацыі і гідрагенізацыі ненасычаных вуглевадародаў раду дывінілу і алену (1908—13). Распрацаваў прамысл. спосаб атрымання бутадыену з этылавага спірту, першы ў свеце метад атрымання сінт. каўчуку (1926—28), гумы і гумава-тэхн. вырабаў на яго аснове (укаранёны з 1932).
Літ.:
Академик С.В.Лебедев: К 80-летию со дня рождения. М., 1954;
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Сяргей Малахіевіч) (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы па інж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).
Тв.:
Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. Гомель, 1958;
Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. М., 1965 (разам з І.І.Купчынавым);
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1962). З 1962 у Ін-це фізікі, у 1970—93 у Магілёўскім аддз. Ін-та фізікі АН Беларусі, з 1993 у Магілёўскім дзярж. ун-це. Навук. працы па эксперым. оптыцы, фізіцы лазераў і светлаводаў, дынаміцы выпрамянення лазераў і прасвятленні асяроддзяў аптычным выпрамяненнем. Даказаў магчымасць атрымання рэгулярных звышкароткіх імпульсаў без выкарыстання метадаў актыўнай ці пасіўнай сінхранізацыі мод.
Тв.:
Регулярные автоколебания интенсивности в полупроводниковом лазере с внешним резонатором (разам з В.І.Барысавым, У.А.Юрэвічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 51, № 2.
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Яўген Аляксеевіч) (15.1.1917, г. Балакова Саратаўскай вобл., Расія —9.6.1997),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1968). Герой Сац. Працы (1987). Скончыў Цэнтр.тэатр. вучылішча ў Маскве (1940). Працаваў у тэатрах Тбілісі, Ленінграда. З 1956 у Санкт-Пецярбургскім Вял.драм. т-ры. Акцёру быў уласцівы глыбокі псіхалагізм, эмацыянальная прыўзнятасць, схільнасць да вострай характарнасці, трансфармацыі і гратэску. Сярод найб. значных роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Манахаў і Бяссеменаў («Варвары» і «Мяшчане» М.Горкага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта), Халстамер («Гісторыя каня» паводле Л.Талстога), Круціцкі («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Асгроўскага) і інш. Здымаўся ў кіно: «У агні броду няма» (1968), «Дзіўныя людзі» (1970), «Блакада» (1975, 1978; Дзярж. прэмія Расіі 1980), «Кентаўры» (1979) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1968. Ленінская прэмія 1986 за тэатр. работы.
расійскі паэт. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1919—21). З 1922 супрацоўнік шэрагу газет, час. «Крокодил». Друкаваўся з 1916. Аўтар сатыр. вершаў, апавяданняў, фельетонаў (зб-кі «Чаінкі ў сподачку», 1925; «Сумныя ўсмешкі», 1927; «Калючыя вершы», 1945, і інш.). Адзін са стваральнікаў сав. масавай песні. Напісаў тэксты песень да кінафільмаў «Вясёлыя хлопцы» (1934), «Цырк» (1936), «Волга-Волга» (1937). Аўтар тэкстаў папулярных песень, у т.л. «Песня пра Радзіму», «Вясёлы вецер», «Спартыўны марш» (усе 1936); яго песня «Свяшчэнная вайна» (апубл. 24.6.1941) стала своеасаблівым гімнам у час Вял.Айч. вайны. Выдаў паэт.зб-кі «Кніга песень» (1938), «У бой за Радзіму» (1941), «Вершы для эстрады» (1948) і інш. Пісаў п’есы («Кірушкава перамога», 1926; «Жонка заўмага», 1940), вершы для дзяцей. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, А.Куляшоў. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Песня о Родине: Избр. стихотворения. Кемерово, 1983.
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Афрыкі і Антарктыды На Беларусі 3 віды: Л.-шыпун (C. olor), Л.-клікун (C. cygnus) і Л. малы, або тундравы (C. bewickii). Жывуць на прэсных вадаёмах. Л.-шыпуна і Л. чорнага (C. atratus) гадуюць як дэкар. птушак. Л.-шыпун занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Л.-шыпун даўж. да 1,8 м, масай да 13 кг; дзюба чырв., з чорным нарастам. Л.-клікун даўж. да 1,6 м, масай да 12 кг; дзюба лімонна-жоўтая з чорным, без нарасту. Л. малы даўж. да 1,2 м, масай да 7 кг; дзюба чорная з жоўтымі плямамі па баках каля асновы. Апярэнне гэтых відаў белае. Добра плаваюць, ныраць не могуць з-за пнеўматызацыі шкілета. Кормяцца раслінамі і дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Гняздуюцца каля вады Нясуць 3—5 (зрэдку да 12) яец. На Беларусі паляванне на Л. забаронена.