РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,
фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавое выпрамяненне цела. Роўная т-ры абсалютна чорнага цела, пры якой яго поўная (ва ўсім інтэрвале частот)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ТЭМПЕРАТУ́РА,
фізічная велічыня, якая характарызуе цеплавое выпрамяненне цела. Роўная т-ры абсалютна чорнага цела, пры якой яго поўная (ва ўсім інтэрвале частот)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ФІ́ЗІКА
раздзел фізікі, які вывучае
Дзеянне радыяцыі на крышталі выклікае зрушэнне атамаў са становішчаў раўнавагі ў крышталічнай рашотцы і прыводзіць да ўтварэння радыяцыйных дэфектаў. Радыяцыя змяняе ўласцівасці матэрыялаў (графіт, сталь, бетон) і прылад, якія выкарыстоўваюцца ў атамнай энергетыцы, пры асваенні
На Беларусі даследаванні ў галіне Р.ф. праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, Інжынерна-
Літ.:
Вавилов В.С., Кекелидзе Н.П., Смирнов Л.С. Действие излучений на полупроводники.
Кирсанов В.В., Суворов АЛ., Трушин Ю.В. Процессы радиационного дефектообразования в металлах.
Бургуэн Ж., Ланно М. Точечные дефекты в полупроводниках: Эксперимент. аспекты:
Бреховских С.М., Тюльнин В.А. Радиационные центры в неорганических стеклах.
М.А.Паклонскі.
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ХІ́МІЯ,
навука, якая вывучае
Асн. задачы Р.х. — вывучэнне заканамернасцей утварэння,
На Беларусі даследаванні па Р.х. праводзяцца з 1962 пасля пуску ў
Літ.:
Своллоу А. Радиационная химия:
Пикаев А.К. Современная радиационная химия: Основные положения. Экспериментальная техника и методы.
А.І.Шадыра.
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ ЭКАЛО́ГІЯ,
навука, якая даследуе намнажэнне радыеактыўных рэчываў у арганізмах і іх міграцыю ў біясферы, узаемаадносіны радыеактыўнасці навакольнага асяроддзя з раслінамі і жывёламі, іх згуртаваннямі; раздзел радыебіялогіі і экалогіі. Цесна звязана з біялогіяй, медыцынай, гігіенай і
Як самастойная навука зарадзілася ў канцы 1940-х
На Беларусі ўзнікла ў 1950—60-я
А.У.Чысцік.
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,
сукупнасць вымярэнняў па вызначэнні доз выпрамянення. Праводзяцца з выкарыстаннем дазіметрычных прылад.
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫЯ ДЭФЕ́КТЫ,
дэфекты структуры, якія ўтвараюцца пры апрамяненні цвёрдых цел іанізавальным выпрамяненнем (радыяцыяй). Адрозніваюць абарачальныя Рд. — назіраюцца ў працэсе апрамянення і знікаюць пасля спынення ўздзеяння радыяцыі, і астаткавыя — назапашваюцца ў працэсе апрамянення і захоўваюцца пасля яго. Паводле саставу бываюць уласныя і дамешкавыя (у іх склад уваходзяць атамы легіравальнай дамешкі), паводле памераў — кропкавыя і працяглыя (вобласці назапашвання ўласных і/ці дамешкавых дэфектаў).
Энергія, якая перадаецца пры апрамяненні цвёрдаму целу (мішэні), можа прывесці да разрыву міжатамных сувязей з утварэннем першасных Р.д. — пары міжвузельны атам — вакансія (
Літ.:
М.А.Паклонскі.
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ БАЛА́НС
рознасць прыходу і расходу прамяністай энергіі, якая паглынаецца і выпраменьваецца атмасферай і падысподняй паверхняй; частка цеплавога балансу атмасферы і зямной паверхні. Для атмасферы прыходная частка Р.б. складаецца з паглынутай прамой і рассеянай радыяцыі, паглынутага даўгахвалевага выпрамянення зямной паверхні; расходная частка — уласнае атмасфернае выпрамяненне, накіраванае да зямной паверхні і ў
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ ЗАХО́П,
адна з ядзерных рэакцый, у якой рухомая часціца захопліваецца ядром-мішэнню, а энергія ўзбуджэння ўтворанага састаўнога ядра выпрамяняецца ў выглядзе гама-квантаў (радзей электронаў). Характэрны працэс узаемадзеяння нейтронаў з ядрамі. Вядзе да ўтварэння ядраў з масавым лікам, павялічаным на 1, што выкарыстоўваецца для атрымання радыенуклідаў.
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ МАНІТО́РЫНГ,
сістэма доўгачасовых пастаянных назіранняў, якая дае інфармацыю аб радыеактыўным забруджванні прыроднага асяроддзя для ацэнкі яго сучаснага стану і прагнозу змен у будучым.
І.І.Матвеенка.
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫ МУТАГЕНЕ́З,
узнікненне мутацый, якія выклікаюцца іанізавальным выпрамяненнем (ультрафіялетавае, рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне, патокі альфа- і бэта-часціц, пратонаў, нейтронаў і
Р.Г.Заяц.