Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ІГУАСУ́ (Iguaçu),

вадаспад на р. Ігуасу, на мяжы Аргенціны і Бразіліі, за 26 км ад месца ўпадзення яе ў р. Парана. Выш. 72 м, шыр. 2700 м. Вада спадае ў цясніну з 2 стромкіх базальтавых прыступак 275 струменямі, якія падзелены скалістымі астравамі. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Аднайменныя нац. паркі ў Аргенціне і Бразіліі (уключаны ЮНЕСКА у Спіс сусветнай спадчыны). Турызм. Адкрыты ў 1892 пад назвай Санта-Марыя.

т. 7, с. 164

ІГУ́МЕН (ад грэч. hēgumenos літар. вядучы),

настаяцель правасл. манастыра (у жаночых — ігумення). У старажытнасці — настаяцель кожнага манастыра; паводле палажэння 1764 у Рас. імперыі — толькі манастыра 3-га класа. І. буйнейшых манастыроў (пасля 1764 манастыроў 1-га і 2-га класаў) маюць тытул архімандрыт. Тытул 1. можа надавацца настаяцелю храма, калі ён манах.

т. 7, с. 164

ІГУ́МЕН,

назва г. Чэрвень да 18.9.1923.

т. 7, с. 164

ІГУ́МЕНСКІ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1795—1923 у Мінскай губ. Цэнтр — г. Ігумен (сучасны Чэрвень). Пл. 9,4 тыс. км2, нас. 234 792 чал. (1897). Падзелены на 22 воласці (1912); Амяльнянскую (з 13.12.1922 Кнорынская), Белічанскую, Брадзецкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Верхменскую, Грабёнскую, Даўжанскую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Быхаўскім пав.), Дудзіцкую, Дукорскую, Кліноцкую, Магільнянскую (з 29.7.1920 у Нясвіжскім пав.), Навасёлкаўскую, Пагарэльскую, Пагосцкую (з 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім пав.), Пярэжырскую, Пухавіцкую, Слабада-Пырашаўскую, Смілавіцкую, Уздзенскую (з 1.8.1923 у Мінскім пав.), Хутарскую (б. Юравіцкая), Цітвянскую, Шацкую, Якшыцкую. З 18.9.1923 у сувязі з перайменаваннем г. Ігумен у Чэрвень наз. Чэрвеньскі павет.

У.М.Вяроўкін-Шэлюта.

т. 7, с. 164

ІГУ́МНАЎ (Канстанцін Мікалаевіч) (1.5.1873, г. Лебядзянь Ліпецкай вобл., Расія — 24.3.1948),

рускі піяніст, педагог; стваральнік адной з сусветна вядомых школ піянізму. Нар. арт. СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1894, клас П.Пабста), выкладаў у ёй (праф. з 1899, у 1924—29 рэктар). Канцэртаваў з 1895. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў розных эпох, стыляў і жанраў. Тонкі інтэрпрэтатар фп. твораў П.Чайкоўскага. Сярод вучняў: А.Бабаджанян, Л.Аборын, Я.Фліер. Дзярж. прэмія СССР 1946.

Літ.:

Мильштейн Я.И. К.Н.Игумнов. М., 1975.

т. 7, с. 165

Ігумнаў Сяргей Аляксандравіч

т. 18, кн. 1, с. 393