старажытнае селішча каля в.Насовічы Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Датуецца некалькімі этапамі: 1—3 ст.; 5—7 ст.; магчыма, 8—9 ст.; 10—11 ст. У выніку археал. даследаванняў у найб.стараж. пластах выяўлена паўзямлянка з адкрытым агнішчам, якая адносіцца да калочынскай культуры. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка розных часоў, гліняныя прасліцы, фрагменты жал. прылад працы, сердалікавыя і шкляныя пацеркі і інш.
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць, каля аўтадарогі Гомель—Церахоўка. Цэнтр сельсавета і племзавода «Насовічы». За 21 км на Пд ад г. Добруш, 30 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Зябраўка. 1701 ж., 663 двары (1999). Сярэдняя і муз. школы, школа-сад, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі землякам, настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік ахвярам Чарнобыля. Каля вёскі археал. помнік Насовічы.
У канцы 16 ст. вядома як вёска Рэчыцкага пав.ВКЛ 3 1772 у складзе Рас. імперыі. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Гомельскага пав.; 1378 ж., 239 двароў, 2 школы, бальніца, вінакурны і піваварны з-ды, крама, царква, 7 кірмашоў на год. З снеж. 1926 да 1927 цэнтр Насовіцкага раёна, з 1927 цэнтр сельсавета Гомельскага, з 1931 — Церахоўскага, з 1954 — Добрушскага р-наў, з 1938 у Гомельскай вобл. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі ў Н. 56 чал., 155 чал. вывезлі на катаржныя работы ў Германію, у вер. 1943 вёску спалілі.
у беларусаў верхняе расхіннае сял. адзенне з белага даматканага палатна. Падобны на халат, часта з шырокім адкладным каўняром. Апраналі на кашулю, зімою на кажух. Да пач. 20 ст. быў пашыраны ў Віцебскай, на Пн Мінскай і Магілёўскай губ., а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне (Расія).
разрыўное парушэнне ў заляганні горных парод, пры якім адны масы горных парод насунуты на другія па паката нахіленай (45—60°) паверхні тэктанічнага разрыву. Утвараецца ў працэсе тэктанічных рухаў, ва ўмовах гарызантальнага сціскання, з пластычным пераразмеркаваннем горных парод. Мае вісячы (узняты і насунуты) і ляжачы блокі, паверхню зрушэння. У залежнасці ад вугла нахілу паверхні Н. падзяляюць на пакатыя і стромкія. Н. з амаль гарызантальнай паверхняй змяшчэння і вял. адлегласцю перамяшчэння парод утвараюць тэктанічныя покрывы або шар’яжы. Н. са стромкай паверхняй разрыву (вугал большы за 60°) наз.ўскідам.
НА́СПЕНСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1897—1913 у в. Наспа (Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Вырабляў дошкі, планкі, брусы, клёпкі для бочак і інш. У 1905 працавала 155 чал.
НА́СПЕНСКІ ЦУКРО́ВЫ ЗАВО́Д Дзейнічаў у 1856—62 у фальварку Наспа (цяпер вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл.). Выпускаў цукар-пясок У 1862 меў 4 гідраўлічныя прэсы і 16 печаў; працавалі 132 рабочыя, выраблена 200 пудоў цукру.
НА́СПЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д Дзейнічаў у 1897—1919 у в. Наспа (Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.). Вырабляў ліставое паўбелае шкло. У 1913 працавала 200 чал. У 1918 меў паравы рухавік (50 к.с.).
у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада ў выглядзе адкрытага зверху і знізу ўсечанага конуса. Архаічны тып — плеценая з дубцоў, пазнейшы — сеткавая на драўляным каркасе (рабіўся з двух злучаных прутамі абручоў). Каркас абцягвалі адной густой і адной або дзвюма рэдкімі сеткамі. Н. рыбачылі ў зарослых травой і зеллем вадаёмах; невял. Н. лавілі ў брод, вял. — з лодкі. Н. вертыкальна апускалі на дно і як бы абгароджвалі ім рыбу. якую заганялі шастом або вяслом у сетку. Была пашырана на Палессі.