Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

СІТУА́ЦЫЯ (ад позналац. situatio становішча),

1) сукупнасць абставін, якія ствараюць пэўнае становішча, што патрабуе таго ці інш. рэагавання; таксама становішча, у якім хто-н. знаходзіцца.

2) У картаграфіі С. наз. сукупнасць адлюстраваных на карце ці плане пры дапамозе ўмоўных знакаў водных прастораў, лясоў, гор, населеных пунктаў, дарожнай сеткі і інш. асаблівасцей мясцовасці.

т. 14, с. 425

СІ́ТЦЫ,

вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы — Мядзел. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 19 км на З ад г. Докшыцы, 220 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Параф’янава. 782 ж., 323 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Георгіеўская царква (1913). брама (пач. 18 ст.).

т. 14, с. 425

СІТЭРМА́Н (Лазар Якаўлевіч) (кастр. 1894, г. Мазыр Гомельскай вобл.кастр. 1941),

бел. вучоны ў галіне медыцыны. Д-р мед. н., праф. (1933). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1916). З 1916 ваен. ўрач, з 1921 гал. ўрач цэнтр. паліклінікі Мінска, у 1923—30 асістэнт тэрапеўт. клінікі мед. ф-та БДУ, з 1931 заг. кафедры Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.

Тк.: Расстройства ритма сердца; Этиогенез, клиника и терапия. Ми., 1935; Инфаркт миокарда. Мн., 1938; Сборник клинических рецептов пропедевтической терапевтической клиники Минского мед. ин-та. Мн., 1939.

т. 14, с. 425