РЫ́ЖЫКАЎ (Мікалай Максімавіч) (н. 19.12.1939, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна),
бел. мастак. Скончыў бел. тэатр.-маст. ін-т (1967). Сярод твораў: графічныя серыі «Гродна. Будоўля» (1970), «Радасць» (1972), «Квітнеючае Палессе» (1974), «Беларусы на БАМе» (1977), «Камунары» па матывах паэзіі Я.Купалы (1978), «Рамантыкі» (1981), «Святло і полымя», «Ззянне космасу» (абедзве 1986), «Па Чэхаславакіі» (1987); акварэлі «Па Амуры» (1982), «Арменія» (1983), серыі «Непальскія ўражанні» (1987—89), «Манькавічы» (1991—96); жывапісныя цыклы «Фатры. Славакія» (1994), «Польскія пленэры» (1992—96). Аформіў «Збор твораў» Я.Маўра (т. 1—4, 1975—76), кнігі «За дзевяццю гарамі» А.Іаселіяні (1975), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (1996), «Незабудкі» (2000). Творам уласцівы ўраўнаважаная кампазіцыйная пабудова, кантрастнае святлоценявое вырашэнне, выразная перадача задумы.
Н.П.Марчанка.
М.Рыжыкаў. Песня. З серыі «Камунары» па матывах паэзіі Я.Купалы. 1978.
т. 13, с. 495