радовішча мелу ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., паміж вёскамі Глушнева і Зуі. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел белы, шаравата-белы, слаба сцэментаваны, участкамі трэшчынаваты, у верхняй ч. забруджаны абломкава-гліністым матэрыялам, у ніжняй ч. пласта з праслоямі мергелю. Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 13,6 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы (ускрытая) 4,7—13,5 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,5—10,6 м. Мел прыдатны на выраб вапны, вапнавання кіслых глеб, мінер. падкормкі для с.-г. жывёл.
РАВУ́ЦКІ (Васіль Іванавіч) (н. 6.12.1938, в. Колкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ваен. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1988). Вынаходнік СССР (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1959). З 1962 у Мінскім вышэйшым інж. зенітна-ракетным вучылішчы ППА (у 1976—82 нач. кафедры, з 1982 нам.нач. вучылішча). Навук. працы па аналізе і сінтэзе складаных сістэм ваен. прызначэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Основы устройства и эксплуатации пункта управления и целераспределения. М., 1983;
Устройство и эксплуатация средств управления системой. М., 1992.
РАВУ́ЦКІ (Леў) (Ляўко) Мікалаевіч (20.2.1889, с. Іржавец Ічнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 30.3.1977),
украінскі кампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Д-р мастацтвазнаўства (1941). Акад.АН УССР (1957). Нар.арт.СССР (1944). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1916, па класе кампазіцыі Р.Гліэра), з 1935 яе праф. Творчасці ўласцівы вернасць нац. і класічным традыцыям, апора на нар. мастацтва. Сярод твораў: кантата-паэма «Хусціна» (паводле Т.Шаўчэнкі; з фп., 1923; з арк., 1944), 2 сімфоніі (1920, 2-я рэд. 1957; 1927, апошняя рэд. 1970), канцэрт для фп. з арк. (1934, 2-я рэд. 1963), хар. паэма «Ода песні» (1960), хар. і сольныя апрацоўкі ўкр.нар. песень. Дзярж. прэмія СССР 1941. Дзярж. прэмія Украіны 1966.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г. Добруш. Пл. 0,87 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
традыцыйная назва акіянскай прасторы ў 40-х шыротах Паўд. паўшар’я, дзе моцныя і ўстойлівыя зах. вятры і частыя штормы. Гэта тлумачыцца абсалютнай перавагай адкрытых акіянскіх прастораў і адсутнасцю перашкод для вятроў. Тыя ж кліматычныя асаблівасці характэрны і для 50-х шырот Паўд. паўшар’я.