ТАМАГРАФІ́Я (ад грэч. tomos частка, слой + ...графія),
метад паслойнага даследавання ўнутр. структуры аб’екта з атрыманнем адлюстравання яго асобных «зрэзаў» (тамаграм). Адрозніваюць Т. рэнтгенаўскую камп’ютэрную, магнітарэзанансную, пазітронна-эмісійную, акустычную, лазерную і інш. Выкарыстоўваюць у дыягностыцы хвароб розных органаў, напр., лёгкіх (пухліны, кісты, іншародныя целы), сэрца, касцей і суставаў.
ТАМА́Ё МЕ́НДЭС (Tamayo Méndez) Арнальда (н. 29.1.1942, г. Гуантанама, Куба),
першы касманаўт Кубы. Герой Сав. Саюза (1980), Герой Рэспублікі Куба (1980). Касманаўт Рэспублікі Куба (1980). Палкоўнік. Скончыў Тэхнал.ін-т (1961, г. Гавана), Ейскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1962, СССР), Вышэйшую школу Рэв.Узбр. сіл імя М.Гомеса. З 1978 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 18—26.9.1980 з Ю.В.Раманенкам здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз-38» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.А.Папоў, В.В.Румін).
горад на Пн Ганы. Адм. ц.Паўн. вобласці. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., харч., маш.-буд., першасная апрацоўка с.-г. сыравіны.
ТАМАНА́ГА Сін’ітыра (31.3.1906, г. Кіёта, Японія — 8.7.1979),
японскі фізік-тэарэтык; адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Чл. Японскай АН (1951). Замежны чл.АНСССР (1971). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929). З 1932 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў, у 1941—69 праф. Такійскага ун-та (у 1956—62 яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—69 дырэктар Ін-та аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навук. савета Японіі. Навук. працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі. Нобелеўская прэмія 1965 (з Р.Ф.Фейнманам, Дж.Швінгерам). Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1964).
Тв.:
Рус.пер. — Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
Літ.:
Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.
хор хлопчыкаў у г. Лейпцыг (Германія). Засн. ў сярэдзіне 13 ст. пры Томаскірхе. З канца 17 ст. ўдзельнічаў і ў свецкіх святах. У 1723—50 хор узначальваў І.С.Бах, які стварыў для яго шмат твораў. У 20 ст. адзін з цэнтраў захавання бахаўскіх традыцый у хар. музыцы.
ТАМА́НСКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Тамань. У Перадкаўказзі, у Краснадарскім краі, у Расіі; абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м.Пл. каля 2 тыс.км². Выш. да 164 м. Берагі нізкія, парэзаныя залівамі і ліманамі. Складзены з астравоў, якія ў 5 ст. злучыліся паміж сабой наноснай сушаю. Былыя астравы ўяўляюць сабой гліністыя купалападобныя грады з 25 гразевымі вулканамі. У паніжэннях паміж градамі — азёры-ліманы з салёнай вадою. Выхады нафты і гаручых газаў, радовішчы жал. руды. У 6 ст. да н.э. на берагах Т.п. існавалі стараж.-грэч. калоніі Германаса, Фанагорыя, Кепы і інш.); у 5 ст. да н.э.тэр. Т.п. ў складзе Баспорскай дзяржавы.
ТАМАНЯ́Н Аляксандр Іванавіч (16.3.1878, г. Краснадар, Расія — 20.2.1936),
армянскі архітэктар. Нар. архітэктар Арменіі (1924). Скончыў Пецярбургскую АМ (1904). У ранніх творах распрацоўваў прынцыпы класіцызму. Стварыў першы генплан рэканструкцыі Ерэвана (1924), праекты планіроўкі гарадоў Гюмры (1925), Эчміядзін (1927—28) і інш. У многіх работах 1920-х г. у Ерэване выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы класіцызму: будынкі фізіятэрапеўтычнага, зоаветэрынарнага, політэхн. ін-таў, абсерваторыя і анатомікум медыцынскага ін-та. Звяртаўся да творчай перапрацоўкі традыцый арм. сярэдневяковага дойлідства, выкарыстоўваў пароды мясц. каменю: Т-р оперы і балета (1926—53), Дом урада (1926—41) і інш. у Ерэване. Дзярж. прэмія СССР 1942.
царыца Грузіі [1184—1207]. Прадаўжала дзейнасць Давіда Будаўніка па аб’яднанні Грузіі. Груз. войскі перамаглі азерб. атабека Абубекра і яго саюзнікаў каля Шамхора (1194), румскага султана Рукнаддзіна каля Басіяні (1202), узялі г. Карс (1204) і падпарадкавалі ўладзе Т. амаль усё Закаўказзе. Пры Т. развіваўся гандаль, раслі гарады, узводзіліся крэпасці, цэрквы і манастыры, развіваліся л-ра і мастацтва, пабудаваны караванная дарога Тбілісі — Джавахеты, Алазанскі і Самхорскі каналы. Т. прысвечаны оды Чахрухадзе, Шаўтэлі, «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі. У 1185 стала жонкай князя Юрыя — сына вял. князя ўладзімірскага Андрэя Багалюбскага, у 1189 — жонкай Давіда Саслані, прадстаўніка асецінскай галіны груз.Багратыёнаў.
узбекская танцоўшчыца. спявачка, балетмайстар. Нар.арт.СССР (1956). Скончыла Цэнтр.тэатр. тэхнікум у Маскве (1925). З 1919 у агітбрыгадзе пад кіраўніцтвам Х.Хамзы, з 1926 у канцэртна-этнагр. ансамблі М.Кары-Якубава. У 1929—34 салістка і адна з арганізатараў Узб.муз.-драм.т-ра. З 1936 салістка, у 1941—69 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансамбля Узб. філармоніі. Збіральніца песеннага і танц. фальклору народаў свету. Рэфарматар выканальніцкага стылю узб. жаночага танца. Удзельнічала ў станаўленні узб. балетнага т-ра. У рэпертуары песні і танцы многіх народаў свету. Дзярж. прэмія СССР 1941.