гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца клеткамі пярэдняй ч. адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды — бялок, мае 198 амінакіслотных астаткаў, структурна блізкі да гармону росту і плацэнтарнага лактагеннага гармону. У млекакормячых жывёл стымулюе развіццё малочных залоз, лактацыю, рост унутр. органаў, праяўленне мацярынскага інстынкту; у пацукоў і мышэй уплывае на функцыянаванне жоўтага цела яечнікаў (адсюль больш ранняя назва П. — лютэатропны гармон). У птушак рэгулюе сакрэцыю малачка клеткамі валляка, стымулюе абмен тлушчу, рост пер’я, унутр. органаў, выседжванне яец, выкормліванне патомства. У ніжэйшых пазваночных П. кантралюе осмарэгуляцыю, водна-салявы абмен, пігментацыю скуры, міграцыю ў перыяд размнажэння. Сакрэцыя П. рэгулюецца гіпаталамічнымі рылізінг-гармонамі, эстрагенамі і інш.
глабулярныя бялкі, што знаходзяцца ў зерні злакаў. Асн. маса клейкавіны зерня пшаніцы, разам з глутэлінамі ўтвараюць запасныя бялкі эндасперму насення. З’яўляюцца комплексам бялкоў з блізкімі ўласцівасцямі. Маюць глутамінавую к-ту, пралін і нязначную колькасць незаменных амінакіслот (з чым звязана біял. непаўнацэннасць запасных бялкоў збожжавых культур). Асн. П. — гліядын эндасперму зерня пшаніцы і жыта, гардэін ячменю, зеін кукурузы, кафірын сорга і авенін аўса. Важны бялковы харч. кампанент хлебных злакаў.
прадаўжэнне дзеяння дагавора звыш прадугледжанага пры яго заключэнні тэрміну дзеяння. Адбываецца 2 спосабамі: шляхам заключэння спец. пагаднення (пратакола) аб прадаўжэнні дагавора на пэўны тэрмін; шляхам уключэння ў тэкст дагавора ўмовы аб яго прадаўжэнні. Мае месца і аўтаматычная П.д., калі ні адзін з дагаворных бакоў не зробіць заявы пра адмаўленне ад дагавора за пэўны час да сканчэння тэрміну яго дзеяння.
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі, Міжземнамор’і і Паўд. Афрыцы. Растуць ў лясах і на субальпійскіх лугах, большасць эфемероіды. На Беларусі ў культуры П. двухлістая (S. bifolia) і сібірская (S. sibirica). Часта П. называюць пералеску.
Шматгадовыя травяністыя цыбульныя расліны выш 10—30 см. Сцябло бязлістае. Лісце шырокалінейнае, прыкаранёвае. Кветкі ў рыхлай гронцы або адзіночныя, сінія, белыя, блакітныя, ружовыя, пурпуровыя. Плод — каробачка. Дэкар., ранневеснавыя расліны.
навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па дашкольным выхаванні. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. мове штомесячна. Разлічаны на работнікаў адукацыйных дашкольных устаноў, бацькоў. Прапагандуе навук. распрацоўкі сучасных пед. і метадычных тэхналогій, асвятляе практычную дзейнасць дашкольных устаноў, пытанні падрыхтоўкі кадраў для іх, сямейнага выхавання, у т. л. з вопыту замежных краін. Друкуе артыкулы вучоных, творы бел. пісьменнікаў, рэцэнзіі, матэрыялы па фальклоры, з пед. спадчыны і інш.
ілюстраваны часопіс для дзяцей у Зах. Беларусі. Выдаваўся ў ліст. 1934 — жн. 1939 у Вільні на бел. мове штомесячна. Друкаваўся лацінкай і кірыліцай. Першы рэдактар З.Верас, выдавец С.Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту паліт. свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму яго выхаванню. Асвятляў падзеі грамадска-паліт. жыцця ў Зах. Беларусі, пытанні айч. гісторыі. Друкаваў маст. творы Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Ядвігіна Ш., Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Гаруна, З.Бядулі, М.Чарота, зах.-бел. літаратараў М.Машары, М.Васілька, А.Мілюця, Я.Пачопкі, З.Верас, І.Ялаўца, пераклады з А.Пушкіна, М.Канапніцкай, бел. фальклор (казкі, паданні, загадкі, калыханкі, жарты). Выйшла 29 нумароў.
род кветкавых раслін сям. малачаевых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 від — П. шматгадовы (M. perennis), нар. назвы сіневароць, сінярод. Трапляецца ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках.
Адна- і шматгадовыя травы без млечнага соку. Лісце супраціўнае, цэласнае. Кветкі аднаполыя (расліны двухдомныя), дробныя, зеленаватыя, беспялёсткавыя, сабраныя ў суквецце або адзіночныя. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Обаль. Цэнтр саўгаса. За 31 км на ПнЗ ад горада і 34 км ад чыг. ст. Гарадок, 68 км ад Віцебска. 376 ж., 57 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Касцюковічы—Клімавічы. Да 1917 наз. Царковішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пн ад г. Касцюковічы, 150 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Камунары. 365 ж., 130 двароў (2000). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.