узнікненне ў звышцякучай вадкасці рознасці ціску, абумоўленай рознасцю тэмператур.
Выяўляецца ў розніцы ўзроўняў вадкасці ў двух сазлучаных цераз вузкую шчыліну ці капіляр сасудах, якія знаходзяцца пры розных т-рах. Другі наглядны спосаб дэманстрацыі Т.э.: трубку з дробным чорным парашком апускаюць адным канцом у звышцякучы гелій; пры асвятленні парашок хутка награваецца і з прычыны рознасці ціску ў пасудзіне і па-за ёй вадкі гелій фантанам выкідваецца з верхняга канца капіляра. Т.э. тлумачыцца на аснове тэорыі звышцякучасці. Адваротная з’ява (ахаладжэнне звышцякучага гелію пры працяканні яго праз вузкія шчыліны ці капіляры) наз.механакаларычным эфектам.
Тэрмамеханічны эфект: 1 — узровень вадкасці ў пасудзіне з награвальнікам Н вышэйшы, чым у сазлучанай з ім пасудзіне; 2 — фантанаванне гелію пры асвятленні і нагрэве парашку П, які знаходзіцца ў пасудзіне са звышцякучым геліем (В — гіграскапічная вата).
тэрмаадчувальны элемент з 2 паслядоўна злучаных метал. праваднікоў ці паўправаднікоў (гл.Тэрмаэлемент). Дзеянне заснавана на Зеебека з ’яве.
Калі месцы злучэнняў (кантакты) электраправодных элементаў знаходзяцца пры розных т-рах, то ў ланцугу Т. ўзнікае тэрмаэлектрарухальная сіла, тым большая, чым большая рознасць т-р кантактаў. У спалучэнні з электравымяральнымі прыладамі (мілівальтметрам, патэнцыяметрам і інш.) Т. ўтварае тэрмаэл. тэрмометр (пры вымярэнні т-ры адзін з кантактаў вытрымліваецца пры пастаяннай т-ры; дыяпазон т-р, якія вымяраюцца, залежыць ад матэрыялаў тэрмаэлектродаў — 4—2800 К). Выкарыстоўваюцца таксама ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання тэхнал. працэсамі.
Уключэнне тэрмапары ў вымяральны ланцуг: а — вымяральная прылада 1 падключана злучальнымі правадамі 2 да канцоў тэрмаэлектродаў 3 і 4; б — у разрыў тэрмаэлектрода 3; T1 і T2 — тэмпературы адпаведна «гарачага» і «халоднага» кантактаў тэрмапары.
пластычныя масы, здольныя мнагакратна пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан (размякчацца), а пры ахаладжэнні ў шклопадобны (цвярдзець). Пры фармаванні вырабаў з Т. іх канфігурацыя фіксуецца ахаладжэннем размякчанага пластыку. Найб. пашыраны Т. на аснове поліэтылену, поліпрапілену, політэтрафторэтылену, полівінілхларыду, полістыролу, поліамідаў, полікарбанатаў, поліметылметакрылату (гл.Поліметакрылаты).
ТЭРМАРЭГУЛЯ́ЦЫЯ (ад тэрма... +лац. regulo упарадкоўваю, рэгулюю),
фізіялагічная функцыя, што забяспечвае падтрыманне аптымальнай для дадзенага віду т-ры глыбокіх абласцей цела ва ўмовах тэмпературных змен навакольнага асяроддзя. Здольнасць да Т. ў значнай ступені вызначае межы рассялення і выжывання жывёл у розных кліматычных умовах і з’яўляецца адным з найважнейшых механізмаў іх гамеастазу. Пайкілатэрмным жывёлам уласціва пераважна паводзінская форма Т., або Т., якая ажыццяўляецца зменай стану (спячка, здранцвенне, змена сутачнай актыўнасці і інш.). Многія з іх здольныя кантраляваць і мяняць т-ру цела пры пастаянных умовах. Напр., за кошт задышкі некат. яшчаркі і кракадзілы доўгі час захоўваюць т-ру цела, на 2—5 °C ніжэйшую за т-ру навакольнага асяроддзя. Грамадскія насякомыя эфектыўна выкарыстоўваюць метабалічнае цяпло для падтрымання ўласнай т-ры цела і т-ры ўсяго гнязда (групавая Т.). Гамаятэрмныя жывёлы і чалавек маюць больш высокі ўзровень энергаабмену (тахіметабалізм) і разам з паводзінскай Т. выкарыстоўваюць механізм рэгуляцыі ўзроўню цеплапрадукцыі (хім. Т.) і цеплааддачы (фіз. Т.). Гэтыя працэсы кантралююцца цэнтрам Т., які з’яўляецца часткай сістэмы цэнтраў гіпаталамуса, што каардынуе вегетатыўныя, эмацыянальныя і адаптыўныя паводзіны. Цэнтр Т. ўспрымае сігналы тэрмарэцэптараў скуры, падскурных тканак, тэрмаадчувальных нейронаў гіпаталамуса і ажыццяўляе карэкцыю т-ры цела. Раздражненне перыферычных халадовых тэрмарэцэптараў суправаджаецца павелічэннем цеплапрадукцыі пераважна за кошт інтэнсіфікацыі абмену рэчываў, паяўлення халадовых дрыжыкаў і памяншэння цеплааддачы шляхам звужэння скурных і падскурных крывяносных сасудаў. Актываванне тэрмаадчувальных нейронаў гіпаталамуса пры пераграванні арганізма прыводзіць да памяншэння цеплапрадукцыі праз прыгнечанне мышачнага тонусу і да павелічэння цеплааддачы праз расшырэнне перыферычных крывяносных сасудаў і павелічэнне потавыдзялення (або цеплавой задышкі ў жывёл, якія не пацеюць. У гіпаталамічнай Т. ўдзельнічаюць залозы ўнутр. сакрэцыі, пераважна шчытападобная залоза і наднырачнікі. Працэсы Т. кантралююцца карой вял. паўшар’яў, што дазваляе арганізму на аснове агульнай тэмпературнай адчувальнасці выбраць пэўную паводзінскую рэакцыю (напр., актыўнае пазбяганне высокай ці нізкай т-ры, будаванне прыстанішча).
тэрмістар, паўправадніковы рэзістар, эл. супраціўленне якога істотна залежыць ад т-ры.
Асн. параметры: намінальнае супраціўленне, дыяпазон рабочых т-р і тэмпературны каэф. супраціўлення (ТКС) — адноснае прырашчэнне супраціўлення ў працэнтах пры змене т-ры на 1 К. Адрозніваюць Т. з адмоўным ТКС (ад -2 да -8%/К пры пакаёвых т-рах да -20%/К пры 900—1300 К) і з дадатным — т.зв. пазістары (ТКС дасягае 50%/К). Т. вырабляюць пераважна метадамі парашковай металургіі ў выглядзе стрыжняў, трубак, дыскаў, тонкіх пласцінак і інш. Характарызуюцца малымі памерамі (ад 1—10 мкм да 1—2 см) і вялікім тэрмінам службы (некалькі тысяч гадзін). Выкарыстоўваюцца для рэгістрацыі змены т-ры ў сістэмах цеплавога кантролю, у вымяральніках магутнасці, пускавых рэле, стабілізатарах т-ры і інш.
нервовыя канцы, што ўспрымаюць змены т-ры навакольнага асяроддзя і перадаюць інфармацыю ў цэнтр тэрмарэгуляцыі. Выяўлены ў беспазваночных і пазваночных жывёл. У гамаятэрмных жывёл і чалавека Т. размешчаны па паверхні цела (скура, падскурныя сасуды) і ва ўнутр. органах (верхнія дыхальныя шляхі, стрававальны тракт). Цэнтр. тэрмасенсары знаходзяцца ў розных аддзелах мозга (пераважна ў гіпаталамусе, рэтыкулярнай фармацыі, спінным мозгу). Змена т-ры навакольнага асяроддзя ўспрымаецца як змена актыўнасці Т. розных тыпаў (механахаладовых, халадовых, цеплавых), а тэмпературныя адчуванні ўзнікаюць у выніку інтэграцыі ў ц. н. с. іх імпульсаў.
пасудзіна, якая забяспечвае захаванне адносна пастаяннай тэмпературы. Засцерагае прадукты харчавання ад астывання або награвання. Уяўляе сабою Дзьюара пасудзіны, змешчаныя ў метал. або пластмасавы корпус. Паводле прызначэння адрозніваюць Т. бытавыя (ёмістасць 0,25—3 л), грамадскага харчавання (да 30 л) і т.зв. тэрмакантэйнеры, якія маюць некалькі судкоў з харчаваннем (напр., піражкі, марожанае і інш.).
прылада для падтрымання пастаяннай т-ры ў абмежаваным аб’ёме; метал., шкляная ці інш. пасудзіна, цеплаізаляваная ад навакольнага асяроддзя. Для забеспячэння пастаяннай т-ры выкарыстоўваюць стабільнасць т-рфазавых пераходаў, напр., тэмпературы маўлення, тэмпературы кіпення чыстых рэчываў і раўнаважных сумесей, ці спец. прыстасаванні — тэрмарэгулятары. Т. для нізкіх тэмпературназ.крыястатамі.
слой верхняй атмасферы, які размешчаны паміж верхняй мяжой мезасферы (мезапаўзай) і экзасферай, на выш. ад 80—90 км да 1000 км. Характарызуецца хуткім ростам т-ры да выш. 200—300 км, дзе дасягае 1500 °C, што звязана пераважна з паглынаннем караткахвалевай сонечнай радыяцыі. У межах Т. вылучаюць слой з высокай ступенню іанізацыі паветра (гл.Іанасфера).