ТЭРМАПЛА́СТЫ,
пластычныя масы, здольныя мнагакратна пераходзіць пры награванні ў вязкацякучы стан (размякчацца), а пры ахаладжэнні ў шклопадобны (цвярдзець). Пры фармаванні вырабаў з Т. іх канфігурацыя фіксуецца ахаладжэннем размякчанага пластыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)