тэрмаадчувальны элемент з 2 паслядоўна злучаных метал. праваднікоў ці паўправаднікоў (гл.Тэрмаэлемент). Дзеянне заснавана на Зеебека з ’яве.
Калі месцы злучэнняў (кантакты) электраправодных элементаў знаходзяцца пры розных т-рах, то ў ланцугу Т. ўзнікае тэрмаэлектрарухальная сіла, тым большая, чым большая рознасць т-р кантактаў. У спалучэнні з электравымяральнымі прыладамі (мілівальтметрам, патэнцыяметрам і інш.) Т. ўтварае тэрмаэл. тэрмометр (пры вымярэнні т-ры адзін з кантактаў вытрымліваецца пры пастаяннай т-ры; дыяпазон т-р, якія вымяраюцца, залежыць ад матэрыялаў тэрмаэлектродаў — 4—2800 К). Выкарыстоўваюцца таксама ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання тэхнал. працэсамі.
Уключэнне тэрмапары ў вымяральны ланцуг: а — вымяральная прылада 1 падключана злучальнымі правадамі 2 да канцоў тэрмаэлектродаў 3 і 4; б — у разрыў тэрмаэлектрода 3; T1 і T2 — тэмпературы адпаведна «гарачага» і «халоднага» кантактаў тэрмапары.