Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

СКІБІ́НСКІ ((Skibinski) Казімеж Міхал) (6.3.1786, г. Вільня — 1.3.1858),

польскі драм. акцёр, спявак, рэжысёр. Вучыўся ў Вільні, дзе дэбютаваў 5.10.1802 у дзіцячым балеце ў ролі Солтыса («Сельскі натоўп, або Гарэзлівы пан»). Паводле сведчання сучаснікаў, С. найб. вылучаўся ў характарных ролях, па-майстэрску падкрэсліваў адмоўныя рысы персанажаў. Шмат гастраліраваў па гарадах Польшчы, Украіны, Прыбалтыкі, а таксама на Беларусі ў складзе розных тэатр. калектываў: трупа Я.​Шыманскага (1803, Гродна, Зэльва, Свіслач, Слонім), антрэпрыза М.​Кажынскага (1804—10, Асвея (Верхнядзвінскі р-н), Бешанковічы, Віцебск, Мінск, Полацк], антрэпрыза А.​Жукоўскага (1833—34, Мінск), таксама Гродна (1827, 1828, 1830). З 1816 рэжысёр трупы віленскіх акцёраў, з якой наведаў Гродна і Свіслач, Мінск (сезон 1817—18). Перыядычна выступаў у Віленскім тэатры. З 1845 жыў і працаваў на Валыні і Падоллі.

Тв.:

Pamiętnik aktora. Warszawa, 1912.

т. 14, с. 453

СКІБНЕ́ЎСКІ (Аляксандр Браніслававіч) (8.4.1903, Масква — 21.4.1978),

рэжысёр і педагог. Засл. дз. маст. Удмурціі (1945). Засл. дз. маст. Беларусі (1952). Скончыў Дзярж. эксперыментальныя тэатр. майстэрні ў Маскве (1926, клас А.​Таірава). З 1927 працаваў у розных тэатрах. У 1958—70 выкладаў у Харкаўскім ін-це мастацтваў. У 1949—58 гал. рэж. Бел. т-ра імя Я.​Коласа. Пастаноўкі С. вызначаліся яснасцю рэжысёрскай задумы, дакладным адборам выяўл. сродкаў, глыбокай псіхал. характарыстыкай персанажаў, маштабнасцю сац. абагульненняў. З лепшых спектакляў бел. драматургіі: «Раскіданае гняздо» Я Купалы (1951), «Выбачайце, калі ласка!» А.​Макаёнка (1953), «Машэка» В.​Вольскага (1954), «На крутым павароце» К.​Губарэвіча (1956), «Людзі і д’яблы» К.​Крапівы (1958). Сярод інш. пастановак: «Вяселле Крачынскага» А.​Сухаво-Кабыліна (1949), «Жывы труп» Л.​Талстога, «Тры сястры» А.​Чэхава, «На дне» М.​Горкага (усе 1951), «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1952), «Шторм» У.​Біль-Белацаркоўскага (1953), «Ноч памылак» О.​Голдсміта (1954), «Мараль пані Дульскай» Г.​Запольскай (1956), «Чужы цень» (1949) і «Гісторыя аднаго кахання» (1954) К.​Сіманава. Аўтар тэатразнаўчых прац.

Тв.:

Народны артыст СССР А.​К.​Ільінскі. Мн., 1954.

Літ.:

Няфёд У. Аляксандр Скібнеўскі // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.

Т.​Я.​Гаробчанка.

т. 14, с. 454

СКІВІЧНАРО́ТЫЯ (Gnathostomata),

найбольш шматлікая на Зямлі група пазваночных жывёл. Складае 99,8% усёй колькасці відаў тыпу хордавых. Уключае 2 кл. рыб (храстковыя рыбы і касцявыя рыбы) і 4 кл. наземных жывёл (земнаводныя, паўзуны, птушкі і млекакормячыя). Найб. важныя рысы С.: хватальны сківічны апарат, які развіўся з жаберных дуг; парныя канечнасці ў выглядзе плаўнікоў (у насельнікаў вады), пяціпальцых канечнасцей (у насельнікаў сушы) або крылаў. У шкілеце ёсць храстковая ці касцявая тканка. Парныя ноздры; 3 паўкружныя каналы ва ўнутр. вуху.

т. 14, с. 454

СКІД у геалогіі,

тэктанічны разрыў з вертыкальнай або стромка нахіленай плоскасцю зруху горных парод, дзе вісячы блок апушчаны адносна ляжачага ці ляжачы ўзняты адносна вісячага. Утвараюцца пераважна ва ўмовах расцяжэння зямной кары (С. расцяжэння). Амплітуды С. дасягаюць 1 км і больш (у рыфтах). Адрозніваюць С. сколвання, адколвання (развіваюцца з трэшчын), гравітацыйная (на месцы асядання ўчасткаў зямной кары і інш.). Парнае спалучэнне С. утварае скідавыя ўпадзіны — грабены і выступы — горсты. Гл. таксама Ускід.

І.​В.​Клімовіч.

Скід.

т. 14, с. 454

СКІ́ДАВЫЯ ГО́РЫ,

тое, што глыбавыя горы.

т. 14, с. 454

СКІ́ДЗЕЛЬ,

горад у Гродзенскім р-не на р. Скідзелька. За 30 км ад Гродна. Чыг. станцыя на лініі Гродна—Масты; вузел аўтадарог на Гродна, Ліду, Масты, Азёры, Астрыну. 11,3 тыс. ж. (2001).

Вядомы з пач. 16 ст. як велікакняжацкі двор з воласцю ў Гродзенскім пав. ВКЛ. З 1588 С. — каралеўскі двор Гродзенскага староства Трокскага ваяв., адм.-гасп. цэнтр воласці. Паводле прывілея 1644 караля Уладзіслава IV у С. праводзіліся 2 кірмашы на год, таргі 2 разы на тыдзень. З 1783 мястэчка Гродзенскай эканоміі, цэнтр ключа. З 1795 у Рас. імперыі, у Гродзенскім пав. У 1885 — цэнтр воласці Гродзенскага пав., 1531 ж., гарбарная прамысловасць, бровар, нар. вучылішча (з 1860), 2 царквы, 4 крамы, аптэка, таргі. У 1897—2790 ж., 482 будынкі, бальніца. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 — гар. пасёлак. цэнтр Скідзельскага раёна і сельсавета (з 12.10.1940) Беластоцкай, з 20.9.1944 — Гродзенскай абл. 27.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія стварылі ў С. лагер смерці і загубілі там 2330 чал. На тэр раёна дзейнічалі Скідзельская раённая антыфашысцкая арганізацыя і Скідзельскае камсамольска-маладзёжнае падполле. 14.7.1944 С. вызвалены войскамі 2-га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. З 25.12.1962 у Гродзенскім р-не. У 1967 у межы С. ўключаны нас. пункт Саўгас Скідзельскі і пас. Цукровы Завод. У 1973—8,6 тыс. ж. З 30.1.1974 горад.

Працуюць прадпрыемствы: адкрытыя акц. т-вы «Скідзельскі цукровы камбінат» і «Гроднахлебапрадукт», Скідзельскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў, племптушкарэпрадуктар «Юбілейны», камбінат быт. абслугоўвання і інш.; цэнтр саўгаса «Скідзельскі». У горадзе 3 сярэднія, муз. і спарт. школы, З б-кі, 2 дамы культуры, музей бел. паэта Міхася Васілька. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы камсамольцаў-падпольшчыкаў, магіла ахвяр фашызму, помнік камсамольцам-падпольшчыкам. Помнікі архітэктуры: царква Міхаіла Архангела (1851), касцёл Успення Маці Божай (1870-я г.), Скідзельскі парк.

Літ.:

Дзелянкоўскі М.І. Скідзель: Дак.-лір. нарыс. Мн., 1987.

В.​М.​Князева.

т. 14, с. 454

СКІ́ДЗЕЛЬКА, Скідзяліца, Скідзялянка,

рака ў Мастоўскім і Гродзенскім р-нах, левы прыток р. Котра (бас. р. Нёман). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 450 км². Цячэ па Нёманскай нізіне. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Заполле Мастоўскага р-на, упадае ў р. Котра каля в. Некрашы Гродзенскага р-на. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да упадзення р. Спушанка) каналізаванае.

т. 14, с. 454

СКІ́ДЗЕЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала ў вер. 1941—ліп. 1944 у г. Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-таліст. 1942), падп. райкомаў ЛКСМБ (з вер. 1943) і КП(б)Бліст. 1943), у цесным кантакце са Скідзельскай раённай антыфашысцкай арганізацыяй. Складалася з падп. арг-цый і груп у г. Скідзель, вёсках Бандары, Кашублінцы, Княжаводцы, Крушнікі, Лаўна, Хвайняны, Чарлёны (кіраўнікі М.​С.​Дзелянкоўскі, А.​І.​Зелянкоўскі, У.​С.​Кізевіч, Ф.​І.​Макарчук, А.​К.​Ролік, І.​А.​Сеўрук, І.​М.​Сініца, І.​А.​Шчасны і інш.). Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, адзенне, медыкаменты, разведданыя пра фаш. гарнізоны і апорныя пункты, рух варожых падраздзяленняў па чыг. і шашэйных дарогах, удзельнічалі ў дыверсійных аперацыях партызан. У барацьбе з акупантамі загінула 13 падпольшчыкаў. У г. Скідзель ў гонар падПОЛЛЯ ПОМНІК.

Л.​В.​Аржаева.

т. 14, с. 454

СКІ́ДЗЕЛЬСКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫСЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала ў ліст. 1942 — ліп. 1944 у г. Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-та, падп. райкома КП(б)Бліст. 1943) і Беластоцкага абл. антыфаш. к-та, у цесным кантакце са Скідзельскім камсамольска-маладзёжным падполлем і групамі Баранавіцкай акруговай антыфашысцкай арганізацыі. Складалася з падп. груп (каля 90 чал., кіраўнікі М.​М.​Бедыс, А.​Я.​Мажэйка, А.​Ф.​Манкевіч, А.​А.​Патапаў, У.​А.​Сыты, С.​І.​Таранка і інш.). Дзейнасць арг-цыі ўзначальваў к-т (Бедыс, І.​С.​Быль, Манкевіч). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва паліт. агітацыю, хавалі і лячылі сав. воінаў, што трапілі ў акружэнне, перапраўлялі іх у партыз. атрады, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, разведданыя пра перамяшчэнні акупантаў, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, парушалі тэлеф.-тэлегр. сувязь праціўніка, удзельнічалі ў аперацыях партызан. У барацьбе супраць фаш. захопнікаў загінула 20 падпольшчыкаў.

Л.​В.​Аржаева.

т. 14, с. 454

СКІ́ДЗЕЛЬСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Утвораны ў 1944 у г. Скідзель Гродзенскага р-на як райпрамкамбінат на базе прамысл. арцелі. У 1945 далучаны цагельныя з-ды «Міхайлаўка» і «Луна», у 1954 — лесазавод «Азёры», у 1963 — кафляныя цэхі «Агароднікі» і «Астрына», цагельны з-д «Догі» і вапнавы з-д «Ішчална», у 1964 — быткамбінат. У 1966 пасля рэарганізацыі ўсе майстэрні перададзены райбыткамбінату. З 1975 — сучасная назва. У 1990—91 уваходзіў у склад Ваўкавыскага ВА «Будматэрыялы». На 2001 у камбінаце працуюць лесацэх і цэх гумава-тэхн. вырабаў (часова закансерваваны). Асн. прадукцыя: піламатэрыялы, сталярныя і паганажныя вырабы, драўляная скрынкавая тара, паліцы драўляныя для даспявання і захоўвання сыроў і інш.

т. 14, с. 455