звычайна 3-фазная электрычная пераменнага току машына, у якой вуглавыя скорасці вярчэння магн. поля і ротара аднолькавыя і кратныя частаце эл. току. Выкарыстоўваюцца ў прамысл. вытв-сці, энергетыцы і інш.
Асн. часткі: статар з абмоткай пераменнага току і ротар з абмоткай узбуджэння (сілкуецца пастаянным токам ад спец. ўзбуджальніка або праз выпрамнікі). Работа С.м. засн. на ўзаемадзеянні магн: поля, якое ствараецца абмоткай узбуджэння, з пераменным токам у абмотцы статара. Падзяляюцца на сінхронныя генератары, сінхронныя электрарухавікі і сінхронныя кампенсатары (працуюць у рэжыме рухавіка без нагрузкі на вал, выкарыстоўваюцца для павышэння магутнасці каэфіцыента і рэгулявання напружання ў канцы ці ў прамежкавых пунктах ЛЭП; гл. таксама Кампенсатар).
электрычная сінхронная машына, якая працуе ў генератарным рэжыме. Мех. энергія, якая пераўтвараецца С.г. у энергію пераменнага току, падаецца на ротар ад першаснага рухавіка — турбіны, рухавіка ўнутр. згарання і інш. С.г. з прыводам ад паравой або газавай турбіны наз.турбагенератарам, з прыводам ад гідраўл. турбіны — гідрагенератарам. Генератары дызельных электрастанцый прыводзяцца ў дзеянне дызельным рухавіком. Адрозніваюць 1- і 3-фазныя С.г. агульнапрамысл. і спец. прызначэння. Магутнасць да 1 ГВт і вышэй.
электрычная сінхронная машына, якая працуе ў рэжыме рухавіка. У С.э. магн. поле статара і ротар маюць аднолькавую частату вярчэння n, якая знаходзіцца ў строгіх суадносінах да частаты эл. току ƒ : n = 60ƒ/p, дзе p — колькасць пар полюсаў. Выкарыстоўваюцца ў прамысл. устаноўках, сістэмах аўтаматыкі, кінаапаратуры, быт. і інш. прыладах, якія патрабуюць пастаяннай вуглавой скорасці. Магутнасць ад долей вата да некалькіх дзесяткаў мегават.
У параўнанні з асінхронным электрарухавікам С.э. мае больш высокі магутнасці каэфіцыент і перагрузачную здольнасць. Аднак з-за неабходнасці сілкавання абмоткі ўзбуджэння ад генератара пастаяннага току ці статычнага ўзбуджальніка (іоннага, паўправадніковага выпрамніка), а таксама з-за асаблівасцей пуску (разгону да намінальнай вуглавой скорасці) часта не можа канкурыраваць з асінхронным рухавіком. Ротар С.э. малой магутнасці выконваецца ў выглядзе пастаяннага магніта, без абмоткі ўзбуджэння. Вял. ціхаходныя С.э. маюць яўнаполюсны ротар, высокаскарасныя — наяўнаполюсны. У С.э. малой магутнасці з-за адсутнасці абмоткі ўзбуджэння рэактыўны момант з’яўляецца асноўным, таму яны наз. рэактыўнымі. У пераўзбуджаным стане С.э. можа аддаваць рэактыўную энергію ў сетку — працаваць у рэжыме сінхроннага кампенсатара.
тып жывёльнай і расліннай тканкі з няпоўным размежаваннем адросткавых клетак. Клеткі С. размешчаны ў прасторы ў выглядзе трохмернай сеткі. У арганізме чалавека існуе адзіны «сапраўдны» С. — ч. сперматагенных элементаў у семянных семенных* канальцах яечка. У раслін С. наз.сімпласт — шмат’ядзерны пратапласт арганізма, які не мае клетачнай будовы.
першая кіт.рэв.арг-цыя, створаная ў 1894 г.Сунь Ятсенам у Ганалулу (Гавайскія а-вы). У 1895 яе суполкі ўзніклі ў Сянгане (Ганконгу) і Гуанчжоў; налічвалі каля 300 чал. Ставіла за мэту скінуць маньчжурскую дынастыю Цын і адрадзіць кіт.нац. кіраванне. У 1895 і 1900 арганізавала няўдалыя паўстанні на Пд Кітая. У 1905 чл. С. далучыліся да партыі Тунмэнхой.
СІНЧУКО́Ў (Пётр Сідаравіч) (11.7.1920, г. Гомель — 14.9.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Тамбоўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1943), Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1954). На фронце з 1943. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, баёў у Літве, Усх. Прусіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант С. зрабіў 163 баявыя вылеты, знішчыў 7 танкаў, 10 артыл. і мінамётных батарэй, 17 кропак зенітнай артылерыі, 19 аўтамашын і інш. Да 1956 у Сав. Арміі.
вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на Пд ад г. Смаргонь, 250 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Залессе. 341 ж., 138 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
СІНЬКО́ВА (Людміла Дзмітрыеўна) (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. літаратуразнавец. Дачка Дз.Я.Бугаёва. Д-рфілал.н. (1997), праф. (2001). Скончыла БДУ (1981), з 1984 працуе ў ім (з 1999 заг. кафедры). Даследуе бел. л-ру ў кантэксце сусв., заканамернасці і асаблівасці развіцця бел. л-ры ў 20 ст.: «Беларуская проза XX ст.: дынаміка жанравых структур», «Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы» (абедзве 1996) і інш. Адна са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996), аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў для школы і ВНУ. Друкуецца пад псеўд. Корань.
горад на Пн Кітая, на р. Вэйхэ, прав. Хэнань. Каля 500 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр баваўнаводчага раёна. Прам-сць баваўняная і харчовая. Паблізу здабыча кам. вугалю.