рускі і аўстр. славіст. Чл.-кар. Германскай (1964) і Чэхаславацкай (1968) АН. Скончыў Венскі ун-т (1937). Праф. Браціслаўскага (з 1941), Каліфарнійскага (з 1964), Клагенфурцкага (Аўстрыя; з 1971) ун-таў. Асн. працы па пытаннях лексікі, фанетыкі і граматыкі сучасных слав. моў, праблемах агульнага мовазнаўства: «Мова і паходжанне фрэзінгенскіх помнікаў» (1943), «Фанетыка рускай мовы» (1947), «Граматычны лад рускай мовы ў супастаўленні са славацкай. Марфалогія» (т. 1—2, 1954—60), «Славацка-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1950—57), «Гісторыя рускай мовы» (т. 1—2, 1980—83). Быў старшынёй камісіі па лінгвістычнай тэрміналогіі Міжнар.к-та славістаў. Пераклаў на славацкую мову «Слова пра паход Ігаравы».
ІСА́ЧАНКА (Аляксандр Лаўрынавіч) (14.3.1919, в. Хоўхла Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 8.10.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Рэчыцкае пед. вучылішча. Да вайны сакратар Гомельскага гаркома ЛКСМБ. Са жн. 1941 падрыўнік, разведчык у партыз. атрадзе «Бальшавік», адначасова сакратар Гомельскіх падп. абкома і гаркома ЛКСМБ, чл. Гомельскага падп. гаркома КП(б)Б. Група падрыўнікоў на чале з І. пусціла пад адхон 58 эшалонаў ворага, знішчыла 87 аўтамашын, танкаў, браневікоў. Загінуў пры падрыхтоўцы да задання. У в. Хоўхла яму пастаўлены помнік.
ІСА́ЧАНКА (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 16.5.1925, г. Гомель),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1998). Скончыў БПІ (1958). З 1951 працаваў гал. архітэктарам Ваенпраекта БВА, Гродзенскай вобл., з 1974 — БелНДІП горадабудаўніцтва. Асн. работы: адм. будынак у Барысаве (1957), дамы афіцэраў у Лідзе (1956), Баранавічах (1960), Мінску (Уручча; 1968), Мазыры (1969), Гродне (1974), лёгкаатлетычны манеж ва Уруччы (1976, у сааўт.), прафілакторый у Наваполацку (1982), Палац культуры ў Лідзе (1994), ген. планы гарадоў Ліда, Ваўкавыск, Слонім, Шчучын (1991—98) і інш.
ІСАЧО́Ў (Аляксандр Анатолевіч) (11.1.1955, г.п. Азарычы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 5.12.1987),
бел. жывапісец. Прафесійнай маст. адукацыі не атрымаў. Жыў пераважна ў г. Рэчыца Гомельскай вобл. У 1973 працаваў у Ленінградзе, дзе склаўся як мастак пад уплывам нефармальнага маст. асяроддзя. Працаваў у сюррэалістычнай манеры. Аўтар карцін на біблейскія («Рахіль», «Майсей», абодва 1976; «Укрыжаванне»,1977; «Андрэй Першазваны»,1980; «Ісус Хрыстос», 1983; «Іакаў», 1985; «Прарок», 1987) і міфалагічныя («Персефона», 1984—85; «Дрыяда», 1985—87) тэмы, партрэтаў («Аўтапартрэт», 1986—87), нацюрмортаў («Нацюрморт з люстэркам» з серыі «Магія», 1982 і інш.). Работам уласцівы лесіровачная манера пісьма, скрупулёзная прапрацоўка дэталей, імкненне да сімвалічнасці і метафарычнасці («Маленне пра чашу». 1981; «Магія», 1983—84; «Алегорыя мастацтва», 1983—87; «Ля крыніцы», 1987). У 1988 на кінастудыі «Беларусьфільм» пра І. зняты фільм «Не плачце па мне» (рэж. А.Алай).
Літ.:
Алай А.И. Встречи на всю жизнь: Зап. кинооператора. Мн., 1989.
ІСАЧЭ́НКА (Анатоль Рыгоравіч) (н. 28.5.1922, г. Гомель),
расійскі географ і картограф. Акад. Расійскай экалагічнай акадэміі (1992). Д-ргеагр.н. (1963), праф. Санкт-Пецярбургскага ун-та (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). Навук. працы па ландшафтазнаўстве, фіз.-геагр. раянаванні, складанні ландшафтных картаў (рэдагаваў Ландшафтную карту Беларускай ССР маштабу 1:600 000; 1984), пытаннях экалогіі. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага (1963), Вял. залаты медаль Расійскага геагр.т-ва (1995).
савецкі мікрабіёлаг і батанік; заснавальнік айч. марской мікрабіялогіі. Акад.АНСССР (1946; чл.-кар. 1929). Акад.АН УССР (1945). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1895). У 1917—30 дырэктар Бат. саду АНСССР. З 1937 у Ін-це мікрабіялогіі АНСССР (з 1939 дырэктар). Навук. працы па марской мікрабіялогіі (пераважна палярных мораў), агульнай, с.-г., тэхн. мікрабіялогіі, батаніцы і насеннезнаўстве. Прапанаваў гіпотэзу біягеннага ўтварэння радовішчаў серы, бактэрыяльнага адкладу кальцыю. Прапанаваў бактэрыяльны метад барацьбы са шкоднымі жывёламі, напр., пацукамі.
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на р. Случ, каля аўтадарогі г. Слуцк — в. Пагост 1-ы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПдУ ад горада і 18 км ад чыг. ст. Слуцк, 125 км ад Мінска. 436 ж., 177 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, швейная майстэрня, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. партызан.
рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл.бас. 58,9 тыс.км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ па ўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — па Зах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.
у егіпецкай міфалогіі багіня ўрадлівасці, вады і ветру, мараплаўства, сімвал жаноцкасці, сямейнай вернасці. Паводле найб. вядомага міфа І. — жонка Асірыса і маці Гора. Яе культ быў вядомы далёка па-за межамі Егіпта.
царкоўны дзеяч Вялікага княства Маскоўскага і ВКЛ. Мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (1437—41) з рэзідэнцыяй у Маскве (гл.Кіеўская мітраполія). На царк. саборы ў Італіі падтрымаў Фларэнційскую унію 1439 аб аб’яднанні правасл. царквы з каталіцкай. На зваротным шляху ў 1440 наведаў Вільню і кафедральныя гарады падначаленых яму епархій у ВКЛ (Полацк, Тураў, Кіеў). Аднак правасл. насельніцтва ВКЛ унію не падтрымала. Пасля вяртання ў 1441 І. ў Маскву духавенства і баярская рада прызналі акты Фларэнційскага сабора некананічнымі і скасавалі іх. І. быў пазбаўлены ўлады і зняволены ў Чудаў манастыр, адкуль уцёк у ВКЛ. Пазней жыў у Рыме. У 1458 адрокся ад Кіеўскай мітраполіі на карысць свайго вучня Грыгорыя Балгарына.