Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

барацьба́ ж.

1. Kampf m -(e)s, Kämpfe;

барацьба́ за існава́нне der Kampf ums Dásein;

барацьба́ за павышэ́нне зарпла́ты Lóhnkampf m;

2. спарт. Ríngen n -s; Ríngkampf m -(e)s;

во́льная барацьба́ Fréistilringen n -s;

барацьба́ ў сто́йцы Stándkampf m;

барацьба́ ў партэ́ры Bódenkampf m

барацьбі́т м. Kämpfer m -s, -; Vórkämpfer m, Verféchter m -s, - (змагар)

Барба́дас м. Barbádos n -

барбо́с м.

1. (сабака) Hófhund m -(e)s, -e;

2. перан. Grobián m -s, -e

ба́рва ж. flámmende Röte, Рúrpurröte f -

барваве́ць, барво́вець sich púrpurrot färben; púrpurrot wérden;

не́ба барваве́е der Hímmel färbt sich púrpurn; flámmendrot [glútrot] wérden

барве́нак м. бат. Ímmergrün n -s, -e, Wíntergrün n

барво́вы, барвя́ны flámmendrot, glútrot, púrpurrot, púrpurn

бард м. Bárde m -n, -n, Líedermacher m -s, -

бардзю́р м. Bórte f -, -n, Bordüre f -, -n