Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

самакрыты́чны sélbstkritisch;

самакрыты́чнае азначэ́нне éine sélbstkritische Féststellung

самалёт м. Flúgzeug n -(e)s, -e;

вае́нны самалёт Militärflugzeug n;

пасажы́рскі самалёт Passagierflugzeug [-´ʒi:r-] n, Verkéhrsflugzeug n;

беспіло́тны самалёт únbemanntes Flúgzeug;

звышгукавы́ самалёт Überschallflugzeug n;

самалёт-знішча́льнік Jágdflugzeug n;

самалёт-но́сьбіт Trägerflugzeug n;

самалёт-перахо́пнік Ábfangflugzeug n;

рэ́йсавы самалёт Líni¦enmaschine f -, -n;

аднаме́сны самалёт éinsitziges Flúgzeug, Éinsitzer m -s, -;

шматме́сны самалёт méhrsitziges Flúgzeug, Méhrsitzer m;

рэакты́ўны самалёт Düsenflugzeug n, Stráhlflugzeug n;

пілатава́ць самалёт ein Flúgzeug führen, éine Maschine [ein Flúgzeug] flíegen*;

вайск. збіць самалёт ein Flugzeug ábschießen* [zum Ábsturz bringen*]

самалёт-знішча́льнік м. ав. вайск. Jágdflugzeug n -(e)s, -e; разм. Jäger m -s, -

Самалі́ нескл. н. Somália n -s

самалю́б м. рэдк. Éhrgeizling m -s, -e

самалюбава́нне н. Sélbstbewunderung f -

самалюбі́вы, самалю́бны éhrgeizig, éhrliebend, sich selbst schätzend;

самалюбі́вы чалаве́к ein éhrgeiziger Mensch mit Sélbstwertgefühl

самалю́бства н. Sélbstwertgefühl n -s, Éhrgefühl n -(e)s, Éhrgeiz m -es;

беспадста́ўнае самалю́бства fálscher Éhrgeiz;

берагчы́ чыё-н. самалю́бства j-s Éhrgeiz schónen;

закрану́ць чыё-н. самалю́бства j-s Éhrgeiz verlétzen

самамэ́та ж. Sélbstzweck n -(e)s;

зрабі́цца самамэ́тай zum Sélbstzweck wérden

саманадзе́йнасць ж. Sélbstüberschätzung f -, Überhéblichkeit f -; Ánmaßung f - (фанабэрыстасць)