Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

уздыма́цца гл. узнімацца

узды́х м. Séufzer m -s,;

вы́пусціць апо́шні ўзды́х іран. den Geist áufgeben*

уздыха́ць

1. séufzen vi;

2. (сумаваць) sich séhnen (па кім-н., чым-н. nach D);

3. жарт. (быць закаханым) verlíebt sein (па кім-н. in A)

уздыхну́ць

1. átmen vi, áufatmen vi;

2. разм. (перадыхнуць) áufatmen vi, Átem schöpfen;

3. (з гора і г. д.) séufzen vi;

уздыхну́ць свабо́дна frei áufatmen

уз’е́зд м. Hináuffahren n -s, -, Hináuffahrt f -, -en

уз’е́сціся разм. hérfallen* vi (s) (на каго-н. über A)

уз’е́хаць hináuffahren* vi (s)

узі́мку прысл. im Wínter

узіра́цца genáu ánsehen*, áufmerksam [genáu] betráchten; fixíeren vt;

узіра́цца ў це́мень in die Fínsternis stárren;

пі́льна ўзіра́цца scharf fixíeren, únverwandt ánsehen*

узлава́цца áufgebracht sein; wütend [böse] wérden; sich ärgern (моцна)