Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

скру́чваць гл. скруціць

скру́шліва, скру́шна прысл., скру́шлівы, скру́шны tráurig, kúmmervoll, grámvoll

скры́ва разм. гл. скоса, скосы

скрыва́віцца sich mit Blut beflécken [besúdeln]

скрыва́віць mit Blut beflécken [besúdeln]

скрыва́ўлены blútbefleckt, blútbesudelt, blútbespritzt; blútüberströmt (заліты крывёю); blútdurchtränkt (прамочаны крывёй)

скрыва́цца разм.

1. гл. схавацца;

2. (быць уцекачом) flíehen* vi (s) (ад чаго-н. von D, vor D); sich aus dem Stáube máchen, sich davónschleichen*;

3. (знікнуць) verschwínden* vi (s)

скрыві́цца

1. (стаць крывым) krumm wérden, sich bíegen*; sich wérfen* (пакарабаціцца);

2. разм. (зрабіць грымасу) sich verzíehen*, sich verzérren;

ён скрыві́ўся ад бо́лю er verzóg das Gesícht vor Schmerz

скрыві́ць

1. krümmen vt, bíegen* vt;

2. (абцас) ábtreten* vt

скрыгану́ць гл. скрыгатаць