ссіве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ссівеў (пра валасы). Прысядуць [інваліды], цыгаркі закураць, У кут пастаўляўшы кіі, Ссівелыя бровы патураць, Успомняць: грымелі баі. Ляпёшкін. // З такімі валасамі (пра чалавека). На палубе два рудакопы сталі, Каля іх ссівелая жанчына. Зарыцкі. Падняў акуляры ўгору Ссівелы хірург вусаты: — Вам кім даводзіцца хворы? Нядзведскі. / Пра галаву. — Куды там мне, — паківаў ссівелай галавою стары. Ваданосаў. // перан. Які набыў колер сівізны. Сягоння сад, пад месяцам ссівелы, Не распачаў звычайную гамонку. Дзяргай. Узнімаецца бераг-скала. Да яго прыліпае імгла, І таежны ссівелы мох Да халоднай скалы прысох. Хведаровіч. // перан. Які даўно існуе, вельмі старажытны. Грымеў навальнічны харал, І плечы сутульваў Ссівелы Урал, І Волга ўспаміны гайдала. Барадулін. Аб ім [старым] толькі пеўнікі На кірхах ссівелых бязгучна крычаць. Калачынскі.
2. у знач. наз. ссіве́лы, ‑ага, м.; ссіве́лая, ‑ай, ж.; Той (тая), хто ссівеў, мае сівыя валасы. Сумненні, радасці, часамі беды З усіх канцоў трывожнае Зямлі На самую святую плошчу свету І юных, і ссівелых прывялі. Грахоўскі.
ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.
Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. [Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела. Дубоўка.
ссіне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ссінеў; пасінелы. [Паліцай] ехаў на санях і, сустрэўшы .. [Надзю] — у дзіравай ватоўцы, ссінелую ад холаду, з усяго размаху выцяў пугай. Бураўкін.
ссіне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць сінім; пасінець. Калена распухла,.. [Сотнікаў] проста не мог варухнуць ім, а босая ступня ссінела і азызла. Быкаў.
ссіні́ць, ссіню, ссініш, ссініць; зак., каго-што.
Разм.
1. Страціць, патраціць сінячы. Ссініць сіньку.
2. Запэцкаць сінім. Ссініць рукі.