Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ссо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссоўваць — ссунуць.

ссо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ссунуцца.

2. Зал. да ссоўваць.

ссо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ссунуць.

ссо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высах, завяў, загінуў ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары,.. зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Расліны ссохлыя прамоклі, Павесялела ўсе вакол. Кляўко. // перан. Разм. Схуднелы (пра чалавека). Іліко адразу ўспомніў .. ссохлага хлапца, што ляжаў у садзе. Самуйлёнак.

2. Сасмяглы, шурпаты (пра губы, вусны). Па ссохлых губах бегалі нервовыя дрыжыкі. Гартны.

ссо́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. ссохся, ссохлася, зак.

1. Высыхаючы, стаць меншым, пакарабаціцца. [Чаравікі] Міхасіку завялікія, ссохліся, зморшчыліся, хоць тата і пашмараваў іх салам, змешаным з сажай. Каліна. Пасля ўбачыў [Андрэй], як у яго ссохліся кірзавыя боты. .. Ён пакратаў нагамі — боты загрукалі, як капыты: былі цвёрдыя. Пташнікаў. // перан. Разм. Пахудзець (пра чалавека). Сюды, пад ліпу, прыходзілі часам і дзяўчаты, адбіўшыся ад сябровак .. Адна, Наста, хадзіла аж два гады, ссохлася ўся, перасцярогу забыла. Мікуліч.

2. Высыхаючы, стаць цвёрдым, зацвярдзець. Гліна ссохлася.

3. Стаць шурпатым, сасмягнуць (пра губы). Губы ссохліся.

ссо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ссох, ‑ла; зак.

1. Высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава ссохла. □ Яблыні вунь як даглядае гаспадар і то возьмуць часам і ссохнуць. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Знудзіцца, стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад.; зачахнуць. Цяпер-то я [Андрэй] зразумеў, што Міша любіць Таню і любіць шчырэй, чым я. Хлопец зусім ссох па ёй. Чарнышэвіч.

3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы). [Сымон:] — Ты [Ганна] стамілася, галубка, Ссохлі губкі. Ты ў агні. Колас.