Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ссадзіць.

сса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ссаджваць — ссадзіць.

сса́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ссаджваць.

сса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ссадзіць.

ссадзі́ць, ссаджу, ссадзіш, ссадзіць; зак., каго.

1. Зняць адкуль‑н., дапамагчы сысці ўніз. Андрэй ссадзіў дзяўчыну з каня, узяўшы, як малое дзіця, пад пахі. Лобан. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!» Пташнікаў. // перан. Збіць, прымусіць адступіць таго, хто дзе‑н. засеў, умацаваўся. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзіла немцаў з шашы. Чорны.

2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з поезда, трамвая і пад.). Малышаву стала неяк шкада .. [бабульку], ён не толькі паказаў дарогу, а і пасадзіў яе ў трамвай, папярэдзіўшы кандуктарку, каб тая, дзе трэба, ссадзіла старую. Хадановіч. — Шкада, — сказаў дырэктар. — Без білета хлопец, зайцам паехаў, ссадзяць, чаго добрага! Нядзведскі.

сса́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ссання. Ссальныя рухі губ. Ссальная палачка інфузорыі.

сса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. ссаць (у 1, 2 знач.).

ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.

1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.

2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.

•••

Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).