Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ссука́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссукаць.

2. у знач. прым. Звіты, скручаны з некалькіх нітак у адну. Ссуканая пража.

3. у знач. прым. Зрасходаваны пры суканні. Ссуканы клубок. Ссуканая ручайка.

ссука́цца, ссучацца; зак.

Звіцца, скруціцца ў адну нітку (пра ніткі, пражу).

ссука́ць, ссучу, ссучаш, ссуча; зак., што.

1. Звіць, скруціць некалькі нітак у адну.

2. Зрабіць, падрыхтаваць што‑н. суканнем. Насвістваючы «Трансвааль, Трансвааль», выкраіў [Амелька] па шаблону халявы і перады, ссукаў і навашчыў дратву. Жычка.

ссу́квальны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для ссуквання. Ссуквальная машына.

ссу́квальшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы тэкстыльнай вытворчасці, заняты ссукваннем нітак.

ссу́квальшчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да ссуквальшчык.

ссу́квацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ссукацца.

2. Зал. да ссукваць.

ссу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ссукаць.

ссумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак., па кім-чым і без дап.

Разм. Сумуючы, змучыцца, стаміцца. [Вася:] — Я без вагання аддаў бы ўсё, што было ў мяне,.. абы я толькі мог паглядзець .. [Зіне] у вочы і ўбачыць, што яна таксама ссумавалася па мне. Гаўрылкін. Ссумаваўся Макар па Закружжы, па маці, па вечарынках, ды што граху таіць, і па Еве. Асіпенка.

ссу́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ссунуць.

2. у знач. прым. Набліжаны адзін да другога. На [дзвюх] ссунутых лаўках, там, дзе звычайна стаіць стол, ляжала Таня. Шамякін. // Насуплены, нахмураны (пра бровы). Ссунутыя бровы, маршчакі на лбе і нейкі шкляны бляск вачэй столькі выказвалі болю душы, што Ахтан баяўся паварушыцца. Алешка.