ссумава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак., пакім-чым і без дап.
Разм. Сумуючы, змучыцца, стаміцца. [Вася:] — Я без вагання аддаў бы ўсё, што было ў мяне,.. абы я толькі мог паглядзець .. [Зіне] у вочы і ўбачыць, што яна таксама ссумавалася па мне.Гаўрылкін.Ссумаваўся Макар па Закружжы, па маці, па вечарынках, ды што граху таіць, і па Еве.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)